Вы тут

СК Беларусі рыхтуе міжнародныя запыты аб аказанні прававой дапамогі па інцыдэнце з рэйсам Ryanair


Следчы камітэт Беларусі рыхтуе міжнародныя запыты аб аказанні прававой дапамогі па інцыдэнце з рэйсам Ryanair, заявіў журналістам старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара, перадае БелТА.


«Мы, напэўна, больш за ўсіх зацікаўлены ў тым, каб устанавіць ісціну па справе. Устанавіць ісціну — гэта знайсці чалавека, асоб, якія адправілі гэта паведамленне (аб мініраванні самалёта Ryanair. — Заўвага БЕЛТА) і былі зацікаўлены ў тым, каб адбылося тое, што адбылося. Паведамленне было накіравана праз сэрвіс ProtonМail, лакалізацыя якога вызначаецца ў Швейцарскай Канфедэрацыі. Таму былі б вельмі ўдзячны за належнае міжнароднае супрацоўніцтва па гэтым пытанні. На жаль, такое супрацоўніцтва вымушае жадаць лепшага», — сказаў Дзмітрый Гара.

Старшыня СК прывёў прыклад, як у студзені мінулага года беларускі бок накіраваў у Швейцарскую Канфедэрацыю запыт аб прававой дапамозе адносна расследавання паведамленняў аб ілжэмініраванні восенню 2019 года мноства аб’ектаў інфраструктуры Беларусі праз той жа сэрвіс ProtonМail. «Да гэтага часу ніякага адказу мы не атрымалі. Гэта значыць практычна ўжо 1,5 года. Спадзяёмся, што ў гэтай сітуацыі ўсё будзе выглядаць інакш», — падкрэсліў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Ірына Курачкіна заваявала серабро Алімпійскіх гульняў!

Ірына Курачкіна заваявала серабро Алімпійскіх гульняў!

 У фінале спаборніцтваў па жаночай барацьбе яна ўступіла японцы Рысака Каваі. 

Грамадства

Ацэнка дзеянняў урада і давер да апазіцыі — Мусіенка пракаменціраваў вынікі сацапытання

Ацэнка дзеянняў урада і давер да апазіцыі — Мусіенка пракаменціраваў вынікі сацапытання

Па заказе ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» — АНТ з 5 па 21 ліпеня Аналітычны цэнтр ЕсооМ з прыцягненнем фонду «Украінская палітыка» правёў

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах. 

Грамадства

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Вызначыцца з выбарам прафесіі і месцам навучання можна да 7 жніўня ўключна.