Вы тут

Першы «Чайны фэст» пройдзе ў Магілёўскім раёне 19 чэрвеня


Пачатак свята а 14.00, распявала дырэктар ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна» Наталля Гоманава, перадае БелТА.


«19 чэрвеня ў аграгарадку Узыход Магілёўскага раёна адбудзецца I раённы фестываль сямейнага адпачынку і здаровага ладу жыцця «Чайный фэст» — распавяла Наталля Гоманава.

Падчас фестывалю адбудзецца вакальны конкурс «Песня майго жыцця», дзе збяруцца лепшыя выканаўцы эстраднай песні. Акрамя гэтага, пройдзе батл «Мы за чаем не усумуем».

«У кожнага госця фестывалю будзе магчымасць стаць удзельнікам майстар-класа па падрыхтоўцы фірмовага чаю «Па-сваякоўскі» і прадэгуставаць яго ўнікальны густ, а прэзентацыя фірмовага чаю ад аграсядзібаў Магілёўскага раёна дазволіць кожнаму даведацца рэцэпты прыгатавання ўпадабанага чаю», — адзначыла Наталля Гоманава.

Святочны настрой фестывалю створаць творчыя калектывы ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна», удзельнікі і госці фестывалю. На адкрытай пляцоўцы для забавы і сямейнага адпачынку будуць працаваць атракцыёны.

У завяршэнне фестывалю адбудзецца танцавальная праграма «Да сустрэчы на танцпляцы».

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.