Вы тут

Беларускі дзіцячы фонд падарыў Мінскай абласной дзіцячай бальніцы эндаскапічныя інструменты


Мінскае абласное аддзяленне РГА «Беларускі дзіцячы фонд» сёння зрабіла каштоўны падарунак абласной дзіцячай клінічнай бальніцы — набор інструментаў эндаскапічнай хірургіі. Уручэнне адбылося на ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня медыцынскіх работнікаў і Міжнароднага дня абароны дзяцей, перадае БелТА.


З Беларускім дзіцячым фондам абласная дзіцячая бальніца супрацоўнічае даўно. Грамадская структура дапамагае ў арганізацыі віншаванняў падапечных на святы. У гэты раз фонд аказаў шпіталю яшчэ і бязвыплатную спонсарскую дапамогу, вылучыўшы сродкі для закупкі набору эндаскапічнай хірургіі, які ўжываецца пры малаінвазіўных метадах аператыўнага лячэння з мінімальным траўміраваннем.

«Плюс гэта трэба для дыягностыкі інфекцыі COVID, — адзначыў галоўны ўрач бальніцы Дзмітрый Зайцаў. — На жаль, каранавірусная інфекцыя маскіруецца пад шматлікія хваробы, у тым ліку і пад апендыцыт».

Новы набор інструментаў дазволіць спецыялістам клінікі больш аператыўна і якасна выконваць працу. Таму што і сёння адно аддзяленне бальніцы працягвае прымаць дзяцей з каранавіруснай інфекцыяй, пнеўманіямі, спадарожнымі паталогіямі і нават з болямі ў жываце (такіх пацыентаў наведваюць хірургі з іншага аддзялення для дыягностыкі) з усіх раёнаў сталічнага рэгіёну.

Прэв’ю — БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.

Грамадства

Усё што трэба ведаць пра пляжны сезон

Усё што трэба ведаць пра пляжны сезон

У апошнія тыдні на краіну абрынулася небывалая спякота...