Аляксандр Ярашэнка, кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень»:
«Агульны аб'ём інвестыцый у індустрыяльны парк «Вялікі камень» склаў больш за $670 млн. Сёння 70 рэзідэнтаў з 13 краін свету актыўна ўкладваюць сюды свае фінансавыя рэсурсы. Аб'ём іх прамысловай вытворчасці складае Br233,5 млн. Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка ўкладвае інвестыцыі ў саму тэрыторыю парка. Што датычыцца ўкладання бюджэтных сродкаў, то наша краіна ўклала каля $31 млн. На адзін рубель укладзеных інвестыцый было прыцягнута дзевяць рублёў інфраструктурных інвестыцый пры агульнасусветнай практыцы адзін да двух».
Апошні летні месяц (асабліва другая палова жніўня) для бацькоў школьнікаў заўсёды праходзіць пад дэвізам «Збіраемся ў школу!».
Падчас жніва ўсе, хто задзейнічан ва ўборачнай кампаніі, часова становяцца хлебаробамі.
Вопытны хлебароб першы на Гродзеншчыне перавысіў намалот у чатыры тысячы тон.