Вы тут

«Малыя Алімпійскія гульні» для замежных студэнтаў пройдуць у БДУ 16 чэрвеня


Мерапрыемства прымеркавана да Года народнага адзінства і накіравана на адаптацыю замежных навучэнцаў да новага сацыякультурнага асяроддзя.


Удзельнікамі спартыўнага свята стануць каля 200 кітайскіх і турэцкіх слухачоў Інстытута дадатковай адукацыі БДУ. Яны будуць спаборнічаць у перацягванні ліны, лёгкаатлетычнай эстафеце 4×100, а таксама футболе і баскетболе.

«Малыя алімпійскія гульні» пройдуць у студэнцкім комплексе «Універсітэцкі» (вул. Кастрычніцкая, 8а). Пачатак у 9.00. 

Арганізатарамі спартыўнага мерапрыемства выступілі факультэт даўніверсітэцкай адукацыі Інстытута дадатковай адукацыі і кафедра фізічнага выхавання і спорту БДУ.

Пераможцаў спаборніцтваў узнагародзяць медалямі і памятнымі прызамі.

У БДУ на дадзены момант навучаюцца больш за 4 тысячы замежных грамадзян з 62 краін: Кітая, Туркменістана, Расіі, Таджыкістана, Казахстана і іншых. Найбольш запатрабаванымі ў замежных студэнтаў спецыяльнасцямі з’яўляюцца руская і рамана-германская філалогія, міжнародная журналістыка, вэб-журналістыка, міжнародныя адносіны, сусветная эканоміка, менеджмент, фінансы і крэдыт, правазнаўства і іншыя. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.