Вы тут

На Сожы ў Гомельскім раёне мужчына выпаў з лодкі і загінуў


У Гомельскім раёне на рацэ Сож мужчына выпаў з маталодки і загінуў, паведамілі ў абласной арганізацыі Таварыства аховы жыцця на водах.


pixabay.com

Каля 21:20 14 чэрвеня аператыўны дзяжурны абласнога ўпраўлення МНС атрымаў сігнал: па Сожы ў раёне аўтадарожнага маста каля вёскі Бабовічы дрэйфуе пустая маталодка. Вадалазы МНС прыбылі на месца і знайшлі недалёка ад лодкі цела загінулага. Ён быў без выратавальнай камізэлькі. Як мяркуецца, мужчына выпаў з воднага транспартнага сродку.

Ратавальнікі звярнулі ўвагу: у Гомельскай вобласці з пачатку года гэта ўжо шосты выпадак перакульвання і падзення людзей з лодак у ваду. Спецыялісты нагадалі: неабходна выконваць усе патрабаванні па эксплуатацыі водных транспартных сродкаў. Таксама трэба абавязкова апранаць выратавальныя камізэлькі.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.