Вы тут

Урад змяніў правілы пасажырскіх чыгуначных перавозак


У прыватнасці, цяпер перавозчык можа вызначаць ільготныя катэгорыі пасажыраў для зніжак на паслугі транспартных чыгуначных тэрміналаў. Ці ж паслугі могуць быць бясплатнымі. Пры афармленні льготнага білета ў ім указваецца прозвішча пасажыра і нумар дакумента на зніжку.


Таксама ў новых правілах замацаваны прыярытэт ніжніх месцаў для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, а таксама для пасажыраў пенсіённага ўзросту, пасажыраў з дзецьмі да 10 гадоў.

Дазволена пераафармленне білета для разавай паездкі ў цягніку рэгіянальных ліній эканом класа (звычайныя дызелі і электрычкі) на квіток для гарадскіх ліній (новы тып электрычак).

Пры пасадцы ў цягнік міжнародных ліній прад'яўляецца дакумент, які сведчыць асобу, на імя і прозвішча, названыя ў білеце. Калі гэтыя даныя ў білеце не адпавядаюць даным у дакуменце, але ёсць іншы дакумент, які пацвярджае факт іх змянення, то такі пасажыр дапускаецца ў вагон.

Калі ж ёсць разыходжанне больш чым на дзве літары і няма ніякага пацвярджаючага дакумента, як у першым выпадку, пасажыра не пусцяць.

Новаўвядзенні ўступаюць у сілу з 16 чэрвеня.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.