Вы тут

Што робіцца ў свеце і ў нашай краіне для пераадолення кліматычнага крызісу


Устойлівае спажыванне, развіццё электратранспарту і гарадской мабільнасці, энергетыкі, «зялёныя» лічбавыя тэхналогіі, экалагічны турызм, развіццё эканомікі замкнутага цыкла, арганічнага земляробства, будаўніцтва «разумных» гарадоў, «зялёнае» фінансаванне... Такія прыярытэтныя напрамкі развіцця «зялёнай» эканомікі вызначаны ў краіне да 2025 года. Як фарміруецца экалагічная палітыка ў Беларусі і што робіцца для «зялёнага» развіцця за мяжой, расказалі эксперты.


Фота Андрэя Феакцістава.

Аднаўляльныя крыніцы энергіі і электракары

Унёсак краіны ў сусветнае ўстойлівае развіццё забяспечаны глабальнай экасістэмай, роляй нашых лясоў, балот, іншых прыродных аб'ектаў, што дазваляе пазіцыянаваць краіну як экалагічнага донара, адзначыў Андрэй ХУДЫК, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:

— У краіне распрацоўваецца Стратэгія доўгатэрміновага развіцця з нізкім узроўнем выкідаў парніковых газаў і Нацыянальны план дзеянняў у галіне адаптацыі да змен клімату. Рэалізоўваюцца стратэгіі адаптацыі сельскай і лясной гаспадаркі да кліматычных змен да 2050 года.

Пры гэтым патрабуюць далейшай прапрацоўкі пытанні выкарыстання сістэмы дзяржаўных «зялёных» закупак, экалагічнай сертыфікацыі прадпрыемстваў, пашырэння навукова-даследчай дзейнасці. Вынікам укаранення канцэпцыі «зялёнага росту» павінен стаць пераход да нізкавугляроднай эканомікі. Неабходна ўмацаваць сістэму абыходжання з адходамі прамысловасці і спажывання, эканамічна стымуляваць рэсурса- і энергазберажэнне, укараняць інавацыі ў навуку, адукацыю і інфармацыйныя тэхналогіі.

— Плануецца, што энергаёмістасць ВУП зменшыцца да ўзроўню 2020 года на 7 %, а доля МВП застанецца на існуючым узроўні. Сёлета плануецца скараціць выкіды СО2 на 760–770 тысяч тон. За пяцігоддзе, як мяркуецца, будзе ўведзена 89 энергакрыніц на біяпаліве і торфе агульнай цеплавой магутнасцю 491 МВт, — абазначыў прыярытэты ў галіне энергазберажэння Міхаіл МАЛАШАНКА, намеснік старшыні Дзяржстандарта — дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці. — З дапамогай абсарбцыйных цеплапомпаў плануецца выкарыстоўваць і ўтылізаваць энергію другасных нізкапатэнцыяльных энергарэсурсаў у выглядзе вады тэмпературай 20–30 градусаў, якая цяпер скідваецца ў градзірні. Гэта дазволіць замясціць у краіне да 1 млрд м3 газу.

Паспрыяць памяншэнню выкідаў парніковых газаў можа і электратранспарт. Па прагнозах, да 2030 года на дарогах краіны каля 20 % аўто будуць з электрарухавіком, лічыць Андрэй КОЦІК, намеснік гендырэктара па будаўніцтве, агульных пытаннях і ідэалагічнай рабоце канцэрна «Белнафтахім»:

— Летась быў падпісаны ўказ, які стымулюе набыццё электрааўтамабіляў. Да канца 2021-га ў Беларусі будзе ўжо 600 зарадных станцый для электракараў. Прапрацоўваецца будаўніцтва суперхуткасных комплексаў магутнасцю 7-8 МВт. Паступова будзе пашырацца мадэльны рад электракараў, а іх кошт да 2027-га зменшыцца да 19 тысяч еўра.

Інвестыцыі ў наваколле і кліматычная адаптацыя

Разам з тым дзейнасць чалавека спрыяе экалагічнай дэградацыі і глабальнаму пацяпленню. Дынаміка змены клімату і скарачэння біяразнастайнасці апярэджвае самыя песімістычныя прагнозы, заўважыла Аляксандра САЛАЎЁВА, пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі.

— Пандэмія, нягледзячы на цяжкія наступствы для здароўя і эканомікі, часова зрабіла станоўчы ўнёсак у захаванне наваколля. Важна, каб COVІD-19 стаў для нас абуджальным сігналам, гэта ўнікальная магчымасць выйсці з пандэміі ў больш «зялёную» будучыню. Сёння свет мае два магчымыя сцэнарыі для аднаўлення. Так званае «вяртанне да нармальнасці» за кошт рэсурсаў традыцыйнай эканомікі, пры якім глабальны рост тэмпературы павялічыцца больш як удвая да канца стагоддзя. Або рух наперад за кошт укаранення інавацыйных эканамічных мадэляў, у аснове якіх «зялёныя» рашэнні і тэхналогіі.

Ігнараванне кліматычных прыярытэтаў можа каштаваць сусветнай эканоміцы каля 14 трыльёнаў долараў да 2025 года. Па разліках ААН, для паспяховага вырашэння комплексных прычын кліматычнага крызісу неабходна інвеставаць у навакольнае асяроддзе каля 8 трыльёнаў долараў.

За апошнія 30 гадоў у краінах ЕС страты, звязаныя з кліматычнымі ўмовамі, склалі каля 11 млрд еўра ў год. Да канца стагоддзя яны могуць узрасці да 240 млрд. Кліматычныя змены ўсё роўна будуць працягвацца, і свету трэба адаптавацца да іх, лічыць Марыя ФАЛАЛЕЕВА, кансультант у галіне кліматычнай палітыкі EVRESCO (Ірландыя):

— Трэба скарачаць рызыкі вытворчасці ва ўсіх галінах дзейнасці, нават пры планаванні канструкцый і ўзвядзенні будынкаў. Прынамсі, мяркуецца ўкараненне ўстойлівых дрэнажных сістэм, калі ваду не будуць адводзіць праз ліўневую сістэму з тэрыторыі гарадоў, а стануць утрымліваць яе ў межах гарадоў і максімальна выкарыстоўваць. Такім чынам будуць стварацца «зялёныя» прасторы для арганізацыі камфортнага мікраклімату і адаптацыі да кліматычных змен. Аднак для гэтага патрэбна супрацоўніцтва жыхароў і самых розных структур.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: «Зялёная» эканоміка і электрамабілі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.