Вы тут

На Гомельшчыне ўзнагародзілі лепшых ідэолагаў


За 16 гадоў правядзення агляду-конкурсу дыпламантамі сталі амаль 320 прадпрыемстваў і арганізацый.


На ўрачыстым мерапрыемстве адзначылі, у нашы дні немагчыма пераацаніць унёсак ідэолагаў у стабілізацыю агульнай сітуацыі ў краіне і ў кожным асобна ўзятым калектыве. Пераможцаў XVI абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы павіншаваў старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей.

— Вы стойка прынялі выклікі 2020 года: пандэмію, інфармацыйныя атакі дэструктыўных Telegram-каналаў. Вашу працу заўважылі і ацанілі нават скептыкі. У мінулым годзе вы раскрылі ў сабе і талент псіхолага. І пакуль медыкі шукалі алгарытмы лячэння невядомага каранавіруса, вы вывучалі публікацыі па гэтай тэме, каб супакойваць людзей на месцах. Вы навучыліся знаходзіць жалезабетонныя аргументы ў любой спрэчцы. Вы сталі жывымі дэтэктарамі хлусні, лёгка адрозніваючы хлусню ад праўды ў бясконцым патоку інфармацыі, — падзякаваў ідэолагам кіраўнік рэгіёна. Ён падкрэсліў, — ідэалагічныя кадры па праве сталі вядучымі праваднікамі дзяржаўнай палітыкі і апорай суверэнітэту краіны.

Узгнагароды па выніках работы за 2020 год атрымалі 35 пераможцаў агляду-конкурсу. Так, сярод прамысловых прадпрыемстваў першае месца прысуджана ААТ «Гомсельмаш», другое — ЗАТ «Гомельскі вагонабудаўнічы завод», на трэцім адразу два фіналіста — ААТ «Мілкавіта» і ААТ «Жлобінская швейная фабрыка». Сярод прадпрыемстваў сельскагаспадарчай галіны — лідар Веткаўская раённая ветэрынарная станцыя, другое месца — за прадпрыемствам з Буда-Кашалёўшчыны РДСУП «Беларуснафта-Асобіна», трэцяе — у Палескага вытворчага ўчастка ААТ «Мілкавіта», што ў Хойніцкім раёне. Сярод будаўнічых арганізацый — першая месца прысуджана ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат», другое — ААТ «Гомельбудматэрыялы», трэцяе — будаўнічаму унітарнаму прадпрыемству з Мазыра «Палессе-Прамжылбуд» і філіялу «Чачэрскае дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне № 115» КПРБУП «Гомельаблдарбуд». У сферы транспарту і сувязі тройка лідараў — філіялы «Аўтобусны парк № 1» і «Жлобінаўтатранс» ААТ «Гомельаблаўтатранс», ААТ «Гомельтранснафта Дружба». У сферы ЖКГ лепшымі прызнаныя КУП «Камунальнік Калінкавіцкі», КУП «Жылкамсэрвіс-два» (Жлобінскі раён), КЖЭУП «Рагачоў». Сярод арганізацый аховы здароўя, аб’ектаў аказання сацыяльных паслуг пераможцамі названыя Гомельская цэнтральная гарадская паліклініка, Гомельская гарадская клінічная бальніца № 3 і Лельчыцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У шэрагу лідараў сярод ВНУ — Гомельскі дзяржмедуніверсітэт, БелДУТ, Гомельскі філіял УА «Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь». Сярод устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі адзначаны Палескі дзяржаўны аграрны каледж імя Міцкевіча (Калінкавічы), Рагачоўскі дзяржаўны педагагічны каледж, Гомельскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж электратэхнікі. Лідарамі сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі сталі сярэдняя школа № 21 Гомеля, гімназія ў Буда-Кашалёве, сярэдняя школа № 12 Мазыра і Радужская сярэдняя школа імя Батракова ў Веткаўскім раёне. Адразу пяць пераможцаў вызначаны ў галіне культуры — Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя Леніна, дзіцячая школа мастацтваў Ельска і Светлагорскі цэнтр культуры, Петрыкаўская дзіцячая школа мастацтваў і Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка імя Пушкіна.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Ганны ПАШЧАНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.