Вы тут

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прысвечаны навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву дзвюх краін у эпоху цыфравізацыі


Восьмы па ліку форум гэтым разам прымае Масква і прысталічны рэгіён, але шмат мерапрыемстваў запланавана ў фармаце відэаканферэнцый. Нагадаем, што ён ужо блізіцца і пройдзе з 29 чэрвеня па 1 ліпеня. Чаго чакаць ад чарговых афлайн- і анлайн-сустрэч даведалася карэспандэнт «МС». 


Перш-наперш трэба сказаць, што мерапрыемства праводзіцца пад эгідай верхніх палат Парламентаў дзвюх дзяржаў — Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі пры ўдзеле Урада Маскоўскай вобласці. 

Як паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента, у першы дзень, 29 чэрвеня, беларускія і расійскія парламентарыі прымуць удзел у рабоце секцыйных пасяджэнняў у фармаце відэаканферэнцый паміж Масквой і Мінскам. 

З самага ранку распачнуцца секцыі «Кірункі развіцця расійска-беларускага супрацоўніцтва ў сферы навукі і адукацыі ў эпоху „вялікіх выклікаў“ і цыфравых тэхналогій» і «Роля цыфравізацыі ў фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы». 

Пасля абеду запланаваны секцыі «Удасканаленне ўзаемадзеяння Расіі і Беларусі па пытаннях рэалізацыі саюзных праграм і навукова-тэхналагічных праектаў у рамках міжнародных дамоў», «Права і цыфравізацыя ў Саюзнай дзяржаве: перспектывы і кірункі», а таксама «Моладзь анлайн: цыфравы асяродак будучага». 

Таксама ў гэты дзень пройдуць сумесныя пасяджэнні кіруючых органаў Палаты маладых заканадаўцаў пры Савеце Федэрацыі і Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва гандлёва-прамысловых палат Расіі і Беларусі. 

У наступныя два дні Форума, 30 чэрвеня і 1 ліпеня, мерапрыемствы пройдуць на пляцоўцы Дома Урада Маскоўскай вобласці. 

У прыватнасці, 30 чэрвеня віцэ-спікеры Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі — Анатоль Ісачанка і Юрый Вараб’ёў — правядуць пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. 

Пасля гэтага запланавана сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і яе расійскай калегі Валянціны Мацвіенкі з кіраўнікамі рэгіянальных органаў дзяржаўнай улады Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. 

Завершыць насычаную праграму Форума пленарнае пасяджэнне з удзелам кіраўнікоў органаў дзяржаўнай улады, міністэрстваў і ведамстваў, дзелавых колаў Расіі і Беларусі, якое пройдзе 1 ліпеня. 
Чакаецца, што падчас правядзення форуму будуць падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве, кантрактаў паміж прадпрыемствамі дзвюх краін. 

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».