Вы тут

Міжнародны фестываль «ФотаКрок» пройдзе ў Віцебску ў канцы чэрвеня


VI Міжнародны фестываль фатаграфіі «ФотаКрок» імя Жыгімонта Юркоўскага пройдзе ў Віцебску 23-27 чэрвеня. Штогадовы форум аб’ядноўвае прафесіяналаў і аматараў для абмену вопытам і творчымі ідэямі, паведамілі арганізатары фестывалю, піша БелТА.


Падчас форуму пройдзе адкрыты конкурс фатаграфій «Гэта любоў». Работы паказваюць стан любові ва ўсіх праяўленнях, напрыклад да чалавека (роднага або куміра), краіны, жывёл і прыроды, работы, хобі, моды. У конкурснай праграме прынялі ўдзел 216 чалавек, прыслаўшы больш за 1,8 тыс. здымкаў. Гэта прадстаўнікі сямі краін: Беларусі, Азербайджана, Казахстана, Расіі, ЗША, Узбекістана і Украіны. Журы конкурсу выбрала лепшыя работы з прысланых. Адабраныя фота ўвойдуць у фестывальную экспазіцыю, а лаўрэатаў узнагародзяць дыпломамі і памятнымі падарункамі.

У праграме «ФотаКрока» таксама выставы, лекцыі, творчыя сустрэчы, майстар-класы, экскурсіі і іншыя падзеі. Таксама фатографам прапануюць праз аб’ектыў паказаць адзін дзень з жыцця Віцебска.

Віцебск стаў радзімай фотафестывалю невыпадкова. Тут у другой палове XIX стагоддзя тварыў Сігізмунд Юркоўскі, які ўпершыню ў свеце прапанаваў выкарыстоўваць у фотаапаратах шторна-шчылінную засаўку. Гэта вынаходства дало штуршок развіццю фотатэхнікі і стала прабацькам аналагічнага ўстройства ў сучасных лічбавых фотаапаратах. Сёння віцебскі «ФотаКрок» мае імя праслаўленага фатографа і вынаходніка. Таксама ў абласным цэнтры дзейнічае музей, названы ў гонар гэтага дзеяча.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«Ураджайны» тэст

«Ураджайны» тэст

Надыходзіць жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час. І наш чарговы тэст менавіта пра ўраджай і ўсё, што з ім звязана.

Грамадства

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

У жніўні цяпла будзе ўдосталь, але без дажджу і маланкі не абыдзецца.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні будзе карыснае ўменне аналізаваць сітуацыю і паводзіны людзей і рабіць правільныя высновы. Паспрабуйце быць гранічна сумленнымі з самімі сабой, зніміце ружовыя акуляры. Цяпер пажадана не эпаціраваць навакольных экстравагантнасцю і рэзкімі развагамі. 

Грамадства

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

У летні час так хочацца на мора, ці, хоць бы ў падарожжа...