Вы тут

Другі верталёт МНС заступіў на дзяжурства ў Турэцкай Рэспубліцы


Сёння другі борт Мі-8 авіяцыі МНС Беларусі заступіў на дзяжурства ў турэцкім горадзе Кешан. Чакаецца, што камандзіроўка беларускіх экіпажаў працягнецца да позняй восені.


Як паведамляе МНС, два верталёты Мі-8 гатовыя да выканання задач па тушэнні пажараў у горна-лясістай мясцовасці і дастаўцы ратавальнікаў на недаступныя для наземнага транспарту тэрыторыі.

У міністэрстве нагадалі, што ў канцы мая авіяцыя МНС Беларусі ліквідавала буйны пажар паблізу горада Мілас, а ў першай дэкадзе чэрвеня — каля населенага пункта Яплі.

Беларусь не першы год аказвае дапамогу Турцыі ў тушэнні пажараў у экасістэмах. Нашы экіпажы зарэкамендавалі сябе як выдатныя спецыялісты, здольныя працаваць у складаных умовах горнай мясцовасці. Падобныя камандзіроўкі таксама дазваляюць беларускім авіятарам атрымаць значны вопыт у ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?