Вы тут

У Віцебску мужчына заступіўся за дзяўчыну і атрымаў удар нажом у спіну


Ноччу ў міліцыю з абласной бальніцы паступіла паведамленне, што да іх брыгадай хуткай з нажавым раненнем дастаўлены 33-гадовы мужчына.


Праваахоўнікам пацярпелы распавёў, што ўвечары ён вяртаўся дадому. Каля інтэрната ўбачыў, як сварацца малады чалавек і дзяўчына. Падчас канфлікту хлопец ударыў сяброўку і гэта абурыла мужчыну. Ён падышоў да парачкі і стаў заступацца за дзяўчыну. Малады чалавек спалохаўся і ўцёк, а грамадзянін прапанаваў праводзіць дзяўчыну. Яна пагадзілася. Падчас прагулкі да іх падбег той самы малады чалавек і ўдарыў пацярпелага нажом у спіну.

Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, характэрна, што пасля гэтага дзяўчына таксама паспяшалася збегчы, а хуткую мужчыне выклікаў выпадковы мінак. Аператыўнікі крымінальнага вышуку з дапамогай нарада супрацоўнікаў АМАПа ўстанавілі ўсіх удзельнікаў здарэння. Нападаўшым аказаўся 20-гадовы жыхар абласнога цэнтра. Ён паведаміў, што падчас канфлікту зразумеў, што не здолее перамагчы апанента, а таму збегаў дадому за нажом. Пасля здзяйснення злачынства ён думаў пра тое, як схавацца ад прадстаўнікоў закона, але не паспеў гэта зрабіць. Малады чалавек затрыманы, распачата крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.