Вы тут

Якія кірункі далейшага развіцця расійска-беларускага супрацоўніцтва ў адукацыйнай прасторы?


Адказ на гэтае пытанне будуць шукаць падчас правядзення VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, у прыватнасці, удзельнікі тэматычнай секцыі пад нумарам 1.


pixabay.com

Секцыя «Кірункі развіцця расійска-беларускага супрацоўніцтва ў сферы навукі і адукацыі ў эпоху „вялікіх выклікаў“ і лічбавых тэхналогій» пройдзе ў першы дзень форуму, 29 чэрвеня, у фармаце відэаканферэнцыі. Расійскія ўдзельнікі збяруцца ў Савеце Федэрацыі, а іх калегі ў Мінску — у Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў. Усяго ў гутарцы плануюць удзельнічаць каля 60 экспертаў. Мадэратарам абмеркавання актуальнай тэмы з расійскага боку выступіць старшыня Камітэта Савета Федэрацыі па навуцы, адукацыі і культуры Лілія ГУМЕРАВА, з беларускага — старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар ЛІСКОВІЧ.

Ён расказаў, што ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў секцыі будуць праблемы і перспектывы рэалізацыі канцэпцыі лічбавай трансфармацыі ў сістэме адукацыі, прыярытэты навуковага, навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Эксперты акрэсляць перспектыўныя кірункі навукова-экспертнага ўзаемадзеяння па ключавых пытаннях расійска-беларускага супрацоўніцтва, абмяркуюць пытанні лічбавізацыі і персаналізацыі як асновы сучаснай сістэмы аховы здароўя, кансалідацыю лічбавых кампетэнцый «разумных гарадоў».

— Лічбавізацыя здольная стаць каталізатарам навукова-тэхнічнага прагрэса. Яе звязваюць з рыўком, які чалавецтва зможа зрабіць у сваім развіцці. Гэта новая якасць адукацыі, медыцыны і іншых сфер жыццядзейнасці, новыя магчымасці для вытворчасці і сферы абслугоўвання. А ў канечным выніку — новая якасць жыцця нашых грамадзян, — падкрэсліў сенатар.

Віктар Лісковіч акцэнтаваў увагу, што падчас работы секцыі яе ўдзельнікі таксама плануюць закрануць пытанні міжвузаўскага ўзаемадзеяння па стварэнні і прасоўванні лічбавых адукацыйных рэсурсаў на міжнародных пляцоўках, міжрэгіянальнае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

Цікавым для расійскіх калег будзе і вопыт укаранення ў дзіцячых садках Беларусі новай праграмы навучання дзяцей навыкам лагічнага і алгарытмічнага мыслення без выкарыстання электронных прылад (праекта пад назвай «Інфарматыка без разеткі: азбука лічбавага свету»). Таксама ўдзельнікаў пазнаёмяць з вопытам супрацоўніцтва Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова з установамі вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі ў сферы навукова-адукацыйнай дзейнасці.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».