Вы тут

З 17 па 19 чэрвеня МУС правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Пасажыр»


З 17 па 19 чэрвеня Мінскім аддзелам унутраных спраў на транспарце будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Пасажыр». Пад кантроль праваахоўных органаў трапяць цягнікі міжнародных, міжрэгіянальных, рэгіянальных і гарадскіх ліній. Як адзначае намеснік начальніка Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце падпалкоўнік міліцыі Вадзім ГРЫБ, асноўная задача дадзенага мерапрыемства — зніжэнне ўзроўню злачыннасці на рухомых саставах, забеспячэнне асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян. 


Мінскі аддзел унутраных спраў на транспарце нагадвае:

— не пакідайце асабістыя рэчы без нагляду падчас чакання цягніка, стаянак, наведвання вагона-рэстарана і іншых месцаў, не давярайце іх выпадковым знаёмым і спадарожнікам, перад прыбыццём на канцавы пункт праверце наяўнасць сваіх рэчаў, а пры выхадзе з вагона не пакідайце ў купэ багаж нават на кароткі час; 

— не выкладайце ў лёгкадаступным месцы на віду іншых людзей дакументы, грошы, тэлефоны і іншыя каштоўныя рэчы;

— не кладзіце ўсе грашовыя сродкі ў адно месца, грошы для дробных расходаў трымайце асобна ад буйной сумы;

— у начны час не забывайце зачыняць купэ на замок-сакрэтку;

— абмяжуйце выкарыстанне мабільнага тэлефона і іншых электронных прылад падчас паездкі, поўнасцю зарадзіце прыладу перад паездкай, пры выкарыстанні агульнадаступных разетак для падзарадкі не пакідайце гэтыя прылады без нагляду;

— у прыгарадных цягніках у вячэрні і начны час размяшчайцеся ў добра асветленых вагонах, у якіх ёсць пасажыры, або ў галаўным вагоне саставу, дзе ў выпадку небяспекі вы зможаце звярнуцца па дапамогу да машыніста;

— не ўжывайце падчас паездкі алкаголь, пад яго ўздзеяннем вы рызыкуеце заснуць, і тады ваша маёмасць можа стаць лёгкай здабычай.

Аднак не варта забываць, што каб не стаць ахвярай злачынцы, самім пасажырам неабходна заставацца пільнымі ў адносінах да ўласнай маёмасці.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«Ураджайны» тэст

«Ураджайны» тэст

Надыходзіць жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час. І наш чарговы тэст менавіта пра ўраджай і ўсё, што з ім звязана.

Грамадства

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

У жніўні цяпла будзе ўдосталь, але без дажджу і маланкі не абыдзецца.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні будзе карыснае ўменне аналізаваць сітуацыю і паводзіны людзей і рабіць правільныя высновы. Паспрабуйце быць гранічна сумленнымі з самімі сабой, зніміце ружовыя акуляры. Цяпер пажадана не эпаціраваць навакольных экстравагантнасцю і рэзкімі развагамі. 

Грамадства

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

У летні час так хочацца на мора, ці, хоць бы ў падарожжа...