Вы тут

Урад зацвердзіў нацплан дзеянняў па прадухіленні дэградацыі зямель да 2025 года


Пастановай Савета Міністраў ад 15 чэрвеня 2021 года № 341 зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па прадухіленні дэградацыі зямель (глебы) на 2021-2025 гады, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


У план уключаны 42 мерапрыемствы, якія накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання ў галіне прадухілення дэградацыі земляў, рэалізацыю практычных мер па прадухіленні дэградацыі і аднаўленню дэградаваных глеб, а таксама павышэнне ўзроўню навукова-тэхнічных ведаў, нарошчванне патэнцыялу, інфармацыйнае забеспячэнне і ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва.

У ліку мерапрыемстваў — удасканаленне заканадаўства аб размяшчэнні, распрацоўцы, рэкультывацыі і ўліку ўнутрыгаспадарчых кар’ераў, прызначаных для здабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў, усталяванні дыферэнцыраваных нарматываў утрымання хімічных рэчываў у глебах, атрыманні даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі. Таксама прадугледжаны пераклад прыдатных для вырошчвання лесу ўчасткаў зямель у катэгорыю зямель ляснога фонду, экалагічная рэабілітацыя тарфянікаў, стварэнне тыпавы лічбавай платформы «Дакладнае земляробства».

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«Ураджайны» тэст

«Ураджайны» тэст

Надыходзіць жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час. І наш чарговы тэст менавіта пра ўраджай і ўсё, што з ім звязана.

Грамадства

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

У жніўні цяпла будзе ўдосталь, але без дажджу і маланкі не абыдзецца.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні будзе карыснае ўменне аналізаваць сітуацыю і паводзіны людзей і рабіць правільныя высновы. Паспрабуйце быць гранічна сумленнымі з самімі сабой, зніміце ружовыя акуляры. Цяпер пажадана не эпаціраваць навакольных экстравагантнасцю і рэзкімі развагамі. 

Грамадства

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

У летні час так хочацца на мора, ці, хоць бы ў падарожжа...