Вы тут

Будоўля даражэе: прычыны і варыянты стабілізацыі росту цэн абмеркавалі ў Мінску


Прычыны росту коштаў на будматэрыялы і магчымыя варыянты стабілізацыі сітуацыі абмеркавалі прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і Камітэта дзяржаўнага кантролю.


Нагадаем, што маніторынг цэн ФПБ робіць пастаянна, каб мець аператыўную інфармацыю аб цэнавай даступнасці насельніцтву найважнейшых тавараў і паслуг. Пры гэтым у нацыянальным прафцэнтры дзейнічае таксама «гарачая лінія» па пытаннях цэн і тарыфаў. Звароты грамадзян, звязаныя з праблемай росту коштаў, становяцца асновай для правядзення дадатковага аналізу па тых ці іншых пазіцыях, акцэнтавалі ўвагу ў прэс-службе ФПБ. 

- У апошні месяц да нас паступіла досыць шмат зваротаў з нагоды значнага росту цэн на розныя будматэрыялы, - адзначыла Алена МАНКЕВІЧ, намеснік старшыні ФПБ. - Мы правялі выбарачны маніторынг сітуацыі ў гэтай сферы. Аналізаваліся рознічныя цэны ў 49 гандлёвых кропках у розных рэгіёнах краіны. Па выніку гэтага маніторынгу мы фіксуем факты значнага росту коштаў для спажыўцоў на піламатэрыялы, вырабы з металу, аздобныя матэрыялы, шыфер, будаўнічыя дэталі і канструкцыі з дрэва і іншыя тавары. Так, напрыклад, у сёлетнім чэрвені ў параўнанні са снежнем мінулага ў некаторых крамах Віцебскага рэгіёна назіраўся рост коштаў на піламатэрыялы больш чым у два разы. Цэмент у асобных кропках стаў даражэй на 20%, вырабы з металу - на 80%.

Дадатковае вывучэнне сітуацыі паказала, што шмат у чым гэтая сітуацыя тлумачыцца ростам сусветных коштаў. Так, на сусветным рынку значна павысіўся кошт металу. Звязана гэта шмат у чым з недастатковайпрапановай тавараў, паколькі многія замежныя прадпрыемствы летась у сувязі з пандэміяй спынялі сваю дзейнасць.

Што тычыцца піламатэрыялаў, цэны на якія ў нашай краіне за мінулыя паўгода павысіліся найбольш значна, то гэтая сітуацыя таксама шмат у чым абумоўлена сусветнымі тэндэнцыямі. Напрыклад, у Канадзе, ЗША, Польшчы, Літве кошт піламатэрыялаў павысіліся ў два разы.

Разам з тым, як было адзначана падчасабмеркавання гэтага пытання прадстаўнікамі ФПБ, МАРГ і КДК, шмат у чым на кошт піламатэрыялаў у краіне паўплывала і павелічэнне попыту на ўнутранымрынку ў сувязі з уводам у эксплуатацыю буйных прамысловых перапрацоўчых аб'ектаў.

Ёсць пытанні і з нагоды абгрунтаванасці і аб'ектыўнасці адпускных цэн і гандлёвых надбавак у асобных гандлёвых кропках. Таксама патрабуе вывучэння і пытанне, чаму ў рэгіёнах цэны на аналагічныя тавары значна адрозніваюцца.

- Федэрацыя прафсаюзаў занепакоеная становішчу гэтай сферы, паколькі рост коштаў на будаўнічыя матэрыялы ў выніку непазбежна прывядзе да павелічэння кошту жылля, мэблі, іншых тавараў. Гэта ў сваю чаргу будзе садзейнічаць раскрутцы інфляцыі, будзе аказваць ціск на ўстойлівасць беларускага рубля, што адмоўна адаб'ецца на пакупніцкай здольнасці насельніцтва. Акрамя таго, рост коштаў на матэрыялы адмоўна адбіваецца ў цэлым на дзейнасці будаўнічых арганізацый: значна павышаюцца іх выдаткі, зніжаецца прыбытак, а значыць і заробак работнікаў, - адзначыла Алена Манкевіч. - У сувязі з гэтым мы лічым, што сёння зацікаўленыя ведамствы павінны правесці комплексную работу па стабілізацыі сітуацыі ў гэтай сферы.

Паводле інфармацыі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, пэўныя крокі ў гэтым пытанні ўжо зробленыя. У першую чаргу, гаворка ідзе аб мерах, накіраваных на абарону і насычэнне неабходнай прадукцыяй унутранага рынку. Дзейнасць у гэтым кірунку працягнецца і надалей. Акрамя таго, бакі дамовіліся дэталёва вывучыць усе факты значнага росту цэн у гандлёвых кропках, зафіксаваныя прафсаюзамі, для прыняцця пры неабходнасці адпаведных мер рэагавання.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

Жыццё Юліі Пярцовай: Шчыры аповед пра сям’ю, работу і пераадоленні нягод

У прамым эфіры тэлеканала «Беларусь-1» Юлія расказвае аб падзеях у Беларусі.

Калейдаскоп

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

Як добра вы памятаеце ўсе Канстытуцыі Беларусі? Тэст

За адно стагоддзе Беларусь жыла па пяці розных Асноўных Законах.