Вы тут

Пандэмія ў творах мастакоў прадстаўлена ў Палацы мастацтва


Выставачны праэкт «Бязмежнае мастацтва. Беларуская частка сусветнай віртуальнай выставы» творчага аб’яднання «Арцель» адкрыўся ў Палацы мастацтваў, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Праект прысвечаны двум знакавым падзеям для «Арцелі» і Беларускага саюза мастакоў. Адна частка экспазіцыі прысвечана памяці Сяргея Малішэўскага, які памёр каля года таму. «Гэта быў досыць арыгінальны мастак, які працаваў у стылістыцы сюррэалізму. Быў вельмі вядомы сваім яркім творчым почыркам. Яго смерць стала вялікай стратай для беларускага мастацтва», — адзначыла першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч.

«І вось, па сканчэнні часу аб’яднанне успамінае яго творчасць выставай-прысвячэннем «Мы разам», дзе будуць прадстаўлены яго працы. Дарэчы, яго карцін практычна не засталося ў сям’і. Вельмі шмат твораў разабралі калекцыянеры. Яны любілі яго за дзіўна магічны, сюррэалістычны стыль. Гэта сапраўды фантастычны свет, які заўсёды хочацца разглядаць», — сказала мастацтвазнаўца.

Другая частка праекта — «Адкрыты свет. Мастацтва пасля пандэміі». «Гэта вельмі доўгі перыяд маўчання, які быў характэрны не толькі для нас, але і для сусветнай культуры. Дзе-та не працавалі тэатры, не праводзіліся выставы. Увогуле, усе былі ў стане пэўнага шоку. У мастакоў памянялася мысленне: яны сталі менш камунікаваць, праводзіць агульныя выставы», — распавяла мастацтвазнаўца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.