Вы тут

Урач распавёў, што рабіць пры сонечным апёку


З кожным днём сонечная актыўнасць павялічваецца. Як правільна даглядаць за скурай, калі вы атрымалі сонечны апёк, распавёў урач-дэрматолаг, касметолаг Станіслаў Арканнікаў, піша РИА Новости.


Імкненне загарэць хутчэй і мацней часта абарочваецца сонечнымі апёкамі. Каб іх пазбегнуць, трэба карыстацца адмысловымі ахоўнымі крэмамі і імкнуцца бываць на сонцы толькі тады, калі яно не вельмі актыўнае: раніцай да 10-11 гадзін і вечарам пасля 17, распавёў урач. Ён патлумачыў як дзейнічаць, калі скура ўсё ж абгарэла, пачырванела, з’явіліся балючыя адчуванні.

Існуе пэўны алгарытм выратавання ад сонечнага апёку, распавёў урач.

«Самае першае — вы павінны схавацца ад сонца, прычым уцячы не проста пад навес, таму што там будзе паветра той жа тэмпературы, і гэта згубна ўздзейнічае на скуру ў гэтай сітуацыі, а бегчы ў закрытае ад сонца памяшканне, дзе тэмпература будзе ніжэй. Калі няма такой магчымасці, неабходна накрыцца адзеннем, якое максімальна абароніць ад ультрафіялету, у ідэале гэта будзе баваўнянае адзенне, і пажадана намачыць яго ў халоднай вадзе»,— сказаў Станіслаў Арканнікаў.

Наступны крок — халодны душ, які трэба прыняць пры першай жа магчымасці. Вада, тэмпература якой павінна быць прыкладна 20 градусаў, дапаможа зняць раздражненне, супакоіць скуру, знізіць тэмпературу цела, спыніць само развіццё апёку. Пры гэтым трэба пазбягаць моцных бруй, каб яшчэ больш не траўмаваць скуру, растлумачыў урач. Ён дадаў, што калі боль ад апёку не праходзіць, можна прыняць яки-небудзь абязбольвальны прэпарат.

«Да болевых адчуванняў могуць дадацца паленне, паколванне, якія можна ліквідаваць толькі медыцынскімі прэпаратамі. Самае простае для зняцця болю — гэта парацэтамол альбо ібупрофен», — адзначыў Станіслаў Арканнікаў.

Паводле яго слоў, яшчэ адзін абавязковы пункт — увільгатненне скуры, прычым не смятанай або кефірам, а адмысловымі ўвільгатняючымі крэмамі, пажадана з вітамінам E, экстрактам рамонкі, сокам альясу і пантэнол.

«Пры апёках ні ў якім разе нельга ўжываць спіртазмяшчальныя ласьёны і кіслотаўтрымліваючыя рэчывы, як кефір або смятана, гэта можа згубна адбіцца на якасці самай скуры — яна састарэе пры ўздзеянні такіх рэчываў пры апёку», — сказаў Станіслаў Арканнікаў.

Ён дадаў, што калі пройдзе пачырваненне, паленне і іншыя балючыя адчуванні, можна будзе зноў загараць, але выконваючы ўсе меры засцярогі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.