Вы тут

Да канца 2021 г. на продаж у Мінску будуць выстаўлены 20 інвестыцыйных пляцовак


У сталіцы падрыхтаваны неабходныя дакументы для продажу з аўкцыёну 20 зямельных участкаў. Таргі павінны адбыцца да канца гэтага года. Пра гэта, як паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны», нядаўна ў эфіры праграмы «Гаворыць і паказвае Мінск» на «Радыё-Мінск» расказаў дырэктар Мінскага гарадскога цэнтра нерухомасці Станіслаў Коцікаў.


— У мінулым годзе інвестыцыйных пляцовак не прадавалі. Справа ў тым, што састарэлі горадабудаўнічыя пашпарты, якія маюць тэрмін прыдатнасці два гады. Іх трэба было актуалізаваць альбо фарміраваць па-новаму. Цяпер ужо падрыхтаваны матэрыялы па 20 участках. Мяркую, што да канца года яны будуць выстаўлены на продаж. Іх накіраванасць розная — вытворчая, пад будаўніцтва жылля і аб’ектаў сферы паслуг, — адзначыў Станіслаў Коцікаў. — Гэтыя пляцоўкі павінны зацікавіць патэнцыйных інвестараў. Напрыклад, былі ў нас электронныя таргі, на якія выстаўлялі ўчастак пад установу грамадскага харчавання. Стартавы кошт — крыху больш за 147 тыс. рублёў. Таргі ішлі 17 гадзін. У выніку пляцоўку прадалі больш чым за за 2,1 млн рублёў. Гэтыя грошы папоўнілі сталічны бюджэт.

Усяго з 2008 па 2021 год гарадскі цэнтр нерухомасці прадаў 317 зямельных участкаў на агульную суму звыш 180 млн рублёў. Аб’ём інвестыцый у іх склаў затым каля 500 млн рублёў.

— Зямельныя ўчасткі фарміруе камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама. Далей распрацоўваюцца градапашпарты, у якіх прапісваюцца характарыстыкі участкаў. Затым гэтыя матэрыялы перадаюцца нам, і мы выстаўляем зямлю на аўкцыён. Дарэчы, з 1 студзеня 2020 га кадастравы кошт для таргоў зменшаны ў пяць разоў. То бок калі раней стартавая цана была 100 тыс., то цяпер — 20 тыс. Думаю, інвестары гэтаму толькі рады. Больш за тое, калі купляеш зямлю з аўкцыёну, атрымліваеш прэферэнцыі — плаціш толькі 50% сумы, а на астатнюю прадастаўляецца адтэрміноўка плацяжу, — удакладніў Станіслаў Коцікаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.