Вы тут

Наталля Качанава сустрэлася з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом КНР у РБ Cе Сяаюнам


Вітаючы госця, спікер верхняй палаты беларускага парламента акцэнтавала ўвагу на тым, што адносіны абедзвюх краін выбудоўваюцца на ўзроўні высокага даверу і павагі інтарэсаў адзін аднаго.


— Трывалым падмуркам нашых узаемаадносін з’яўляюцца і асабістыя сяброўскія адносіны лідараў нашых краін, — падкрэсліла яна. — І сёння мы можам дакладна сказаць, што нашы адносіны выйшлі на ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства, а гэта вельмі высокі ўзровень даверу.

Ва ўмовах санкцыйнай палітыкі Захаду вельмі важнымі зараз з’яўляецца гандлёва-эканамічная адносіны, звярнула ўвагу старшыня Савета Рэспублікі:

— Мы разумеем, што нам трэба як ніколі ўзмацніць наша гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. І мы рады таму, што сёлета таваразварот вырас на 28%, гэта вельмі важна для нашых краін, — пераканана яна.

Наталля Качанава нагадала, што нашы краіны рэалізуюць цудоўныя сумесныя праекты, у прыватнасці, «Вялікі камень», і не так даўно беларускі лідар падпісаў адпаведны ўказ, які дасць магчымасць прыцягваць у парк новых рэзідэнтаў і інвестараў.

На думку спікера верхняй палаты парламента, вялікае значэнне мае і рэгіянальнае супрацоўніцтва паміж краіны: гарадамі, абласцямі і правінцыямі дзвюх краін. Наталля Качанава запэўніла суразмоўніка, што беларускія сенатары гатовыя садзейнічаць развіццю рэгіянальнага супрацоўніцтва ірэалізацыі прапаноў кітайскага боку.

Асобна спынілася Наталля Качанава на ўзроўні адносін у сферы аховы здароўя, і ў якасці прыкладу прывяла гуманітарную дапамогу Кітая нашай краіне, якая тая аказала ў сувязі з пандэміяй COVID-19:

— Мы шчыра ўдзячныя кітайскім калегам, народу і кіраўніку Кітая за дапамогу і падтрымку, якую вы нам аказалі, калі летась бяда прыйшла і ў нашу краіну, і аказваеце зараз. Гэта і медыцынскае абсталяванне, і сродкі індывідуальнай абароны, і лекі, і вакцына, — падзякавала яна.

Напрыканцы Старшыня Савета Рэспублікі запэўніла, што Кітай для Беларусі — гэта дружалюбная, родная краіна, і беларускі бок гатовы да супрацоўніцтва па ўсіх напрамках.

У сваю чаргу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Cе Сяаюн расказаў, што за паўгода работы ў Беларусі, пераканаўся, як сітуацыя ў Беларусі становіцца лепшай.

— Мы звярнулі ўвагу, што ваша палітычная, сацыяльная і эканамічная абстаноўка бесперапынна паляпшаецца і стабілізуецца, — падкрэсліў ён і адзначыў, што дзякуючы правядзенню Усебеларускага народнага сходу адбылася мабілізацыя грамадства на тое, каб аб’яднаць краіну для далейшага яе развіцця.

Дыпламат звярнуў таксама ўвагу на сур’ёзныя зрухі ў эканоміцы:

— Нягледзячы на няпросты час (а эпідэмічная сітуацыя ўсё яшчэ сур’ёзна ўплывае на свет), ваша эканоміка час атрымала нядрэннае развіццё. Па інфармацыі за сёлетнія пяць месяцаў ваша эканоміка атрымала прырост у 3,1%. Такі прырост у агульнасусветным пасіўным развіцці вельмі каштоўны, — перакананы дыпламат.

Працягваючы тэму парламенцкай дыпламатыі, Cе Сяаюн падкрэсліў, што лічыць годнай і эфектыўнай дзейнасць спікера верхняй палаты беларускага парламента ў справе развіцця двухбаковых адносін паміж нашымі краінамі:

— Вы з’яўляецеся сябрам кітайскага народа, таму я вас вельмі паважаю. І, карыстаючыся выпадкам, хацеў бы перадаць прывітанне ад Старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Кітая Лі Чжаньшу.

Напрыканцы сустрэчы кітайскі пасол адзначыў, што кітайска-беларускія адносіны знаходзяцца на вельмі высокім узроўні свайго развіцця.

— Усебаковыя, даверныя, стратэгічныя напрамкі супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю атрымліваюць стабільнае і плённае развіццё ў апошнія гады. І перш за ўсё дзякуючы стратэгічнаму кіраўніцтву і асабістаму клопату лідараўдзвюх краін. Наш палітычны ўзаемны давер умацоўваецца ўсё мацней, — рэзюмаваў ён.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.