Вы тут

У Магілёве падзяліліся планамі ўдасканальвання абласной сістэмы аховы здароўя


Святкаванне Дня медыцынскага работніка будзе адзначана ў Магілёўскай вобласці адкрыццём новых вельмі важных для насельніцтва медыцынскіх кабінетаў. Напярэдадні ў абласным дыягнастычным цэнтры прэзентуюць кабінет камп’ютарнай тамаграфіі, а ў абласной клінічнай бальніцы — ангіяграфічны кабінет.


— Мы ўстанаўліваем сучаснае перадавое абсталяванне на двух вядучых установах аховы здароўя, — падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў. — І гэта не апошнія адкрыцці ў сістэме аховы здароўя Магілёўшчыны. Плануем адкрыццё кардыяхірургічнага корпуса з дыспансерным прыёмам на базе абласной бальніцы. Ужо распачаты работы па будаўніцтве новага інфекцыйнага корпуса пры бальніцы № 1, распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя для будаўніцтва корпуса экстранай цэрэбракардыяваскулярнай хірургіі ў гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, распрацоўваецца дакументацыя для рамонту і перааснашчэння устаноў аховы здароўя ў раённых цэнтрах. Пачатак дадзены ў Слаўгарадскай цэнтральнай раённай бальніцы, разглядаецца пытанне па Чэрыкаву. Праводзяцца рамонты Мсціслаўскай, Клімавіцкай, Шклоўскай цэнтральных раённых бальніц. Мяняюцца сістэмы газазабеспячэння ў абласным супрацьсухотным дыспансеры, бальніцы рэабілітацыі, Бабруйскай цэнтральнай бальніцы і ў Шклове. Запланаваны таксама шэраг аб’ектаў для далейшай аптымізацыі сістэмы аховы здароўя і аказання дапамогі на сучасным этапе.

— У краіне робіцца ўсё для таго, каб грамадзянам аказвалася поўная і своечасовая медыцынская дапамога, — паведаміў Аляксандр Старавойтаў. — Сістэма аховы здароўя з’яўляецца прыярытэтнай у развіцці Рэспублікі Беларусь. Дзяржава накіроўвае сілы і сродкі для яе ўдасканалення.

Для медыкаў вобласці ў гэтыя дні пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, канцэрты, лепшыя прадстаўнікі прафесіі атрымаюць узнагароды. Магілёўскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя наогул адзначае двайное свята — яшчэ і 80-гадовы юбілей установы. А вечарам пятніцы медыкаў запросяць на ўрачыстае мерапрыемства ў Палац культуры вобласці, дзе ўзнагародзяць лепшых.

— Магу з усёй адказнасцю сказаць, што нашы медработнікі робяць усё для таго, каб дайсці да кожнага пацыента і аказаць усю неабходную дапамогу. Жадаю ім сіл для выканання такой важнай для грамадства работы, а жыхарам вобласці і краіны — здароўя і паспяховага папярэджвання захворванняў. Бо папярэдзіць заўсёды лепей, чым лячыць.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.