Вы тут

Бальніцы, паліклінікі, сучаснае абсталяванне. Што яшчэ набудзе медыцына Міншчыны?


У Нясвіжскім гісторыка-культурным музеі-запаведніку адбылася ўрачыстая цырымоніі ўручэння ўзнагарод работнікам сферы аховы здароўя Міншчыны. З прафесійным святам медыкаў павіншавалі намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар ПЕТРЫШЭНКА, старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр ТУРЧЫН, міністр аховы здароўя Дзмітрый ПІНЕВІЧ. Падчас свята ішлі размовы і аб далейшым развіцці сферы аховы здароўя.


— Для нас вельмі важна ў Год народнага адзінства быць аб’яднанымі, каб супрацьстаяць розным выклікам, пачынаючы з пандэміі каранавіруса. Я думаю, што з пандэміяй мы эфектыўна змагаемся разам: пацыент, доктар, усе структуры, якія задзейнічаны ў гэтым працэсе. Але не адыходзяць на другі план і іншыя захворванні, якія мы лячылі не зніжаючы тэмпы: анкалагічныя, сардэчна-сасудзістыя і іншыя. Хутка і самае галоўнае — зладжана, — адзначыў Ігар Петрышэнка.

Па яго словах, у Мінскай вобласці апрабуюцца пілотныя праекты, закуплены 12 перасоўных медыцынскіх комплексаў, з улікам таго, што цэнтральны рэгіён займае найбольшую плошчу ў краіне ў параўнанні з іншымі. Хуткасць аказання медыцынскай дапамогі, мабільнасць — на першым плане. Апрабаваныя падыходы ў далейшым будуць распаўсюджаны на іншыя рэгіёны.

Намеснік прэм’ер-міністра канстатаваў, што актыўна развіваеца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў аховы здароўя, за апошнія два гады набыта 163 адзінкі сучаснага высокатэхналагічнага медыцынскага абсталявання для бальніц, паліклінік, што дазваляе своечасова выявіць захворванне і прызначыць правільнае лячэнне. У выніку колькасць людзей, якія хутка папраўляюцца, значна павялічваецца.

— У гэтым годзе ўвядзём дзіцячую паліклініку ў Жодзіна і корпус дзіцячай бальніцы ў Барысаве. Пачалі будаваць паліклініку ў Бараўлянах, у бліжэйшых планах — будаўніцтва паліклінік у Нясвіжы, у вёсцы Азярцо Мінскага раёна. Яшчэ два сур’ёзныя праекты — бальніца і паліклініка ў Заслаўі і новы хірургічны корпус у Мінскай абласной клінічнай бальніцы, — інфармаваў прысутных старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын. — Таму, зразумела, мы працуем над рознымі крыніцамі фінансавання.

У вобласці значная ўвага надаецца рамонту медыцынскіх устаноў, ўдасканаленню іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, закупцы высокатэхналагічнага абсталявання для правядзення аперацый і рэабілітацыі пацыентаў. Гэтыя інавацыі дазваляюць рухацца наперад народнай гаспадарцы. Чалавек хутчэй выздараўлівае, менш часу знаходзіцца на бальнічным. Інавацыйныя падыходы ў лячэнні змяншаюць таксама рызыку атрымання інваліднасці. Як правіла, людзі, якіх урачы паставілі на ногі, застаюцца ў эканоміцы, удзельнічаюць у фарміраванні дабаўленага кошту, валавога ўнутранага прадукту.

Акрамя таго, закупляючы абсталяванне ў айчынных вытворцаў, апошнім даюць магчымасць далей развівацца, рабіць навуковыя даследаванні, укладваць сродкі ў сучасныя распрацоўкі, выпускаць і вынаходзіць новыя віды медыцынскага абсталявання, лічыць Аляксандр Турчын. Асобна старшыня Мінаблвыканкама спыніўся на лічбавізацыі сферы аховы здароўя.

Машына, праводзячы абследаванне чалавека, сама дае ацэнку яго стану, а даныя дапамогуць урачу выявіць адхіленні і накіраваць пацыента да профільнага спецыяліста, які прызначыць лячэнне.

Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч праінфармаваў, што ў буйных раённых цэнтрах, такіх як Барысаў, Салігорск, Маладзечна, Нясвіж, Стоўбцы падчас пандэміі каранавіруса былі разгорнуты чырвоныя зоны, што паказала прафесіяналізм, міласэрнасць, чалавечнасць у адносінах як да пацыентаў, так і ўрачоў.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Аляксандр Шыпула распавёў, што Беларусь — лідар сярод краін СНД па ўзроўні сістэмы аховы здароўя. Сярод абласцей Міншчына заняла другое месца. Тут пастаянна ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база, набываецца сучаснае абсталяванне, будуюцца медыцынскія ўстановы.

Старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла сказаў, што сумесна з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі быў зацверджаны нагрудны знак «За працу ў імя міру». 

Гэтыя ўзнагароды ён уручыў медыкам падчас урачыстай цырымоніі. Сярод узнагароджаных загадчык гнойна-отарыналарынгалагічнага аддзялення Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Алег Лыскавец:

— Мы шмат зрабілі і рэалізавалі ў сваім аддзяленні і наогул у атарыналарынгалагічнай службе рэгіёна за тры апошнія гады. Тая база, якая сёння закладваецца ў рэгіёне сумесна з камітэтам па ахове здароўя Мінаблвыканкама, галоўным пазаштатным спецыялістам вобласці, у будучым «выстраліць» зусім новымі дасканалымі тэхналогіямі, што дазволіць падняцца на некалькі прыступак вышэй, чым стаім цяпер.

Па словах урача, апошнім часам кардынальна змянілася знешняе аблічча аддзялення. Камфорт — гэта адзін са складнікаў паспяховай рэабілітацыі пацыентаў, эфектыўнай работы медперсаналу. У медыцынскай установе з’явілася таксама новае абсталяванне: дыягнастычны, аперацыйны мікраскопы, што дало магчымасць укараніць сучасныя хірургічныя тэхналогіі. У выніку значна скараціўся тэрмін знаходжання пацыентаў у стацыянары. Цяпер няма патрэбы накіроўваць людзей у абласную бальніцу. 

У Барысаве будуецца таксама дзіцячы шматфункцыяльны медыцынскі комплекс, рэалізуюцца праекты, якія дазволяць праводзіць хірургічныя аперацыі дзецям пад агульным абязбольваннем. Анестэзіёлаг-рэаніматолаг Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы Дзмітрый Кіслы згодны са сваім калегам:

— Мы вылечваем цяжкіх пацыентаў з дапамогай новых методык, комплексу мерапрыемстваў. Гэта і штучнае дыханне, і дадатковыя крыніцы кіслароду, і кармленне пацыента, які не можа сябе дагледзець.

Словам, медыцына развіваецца і будзе развівацца з кожным годам інтэнсіўней і эфектыўней. Менавіта інвестыцыі ў ахову здароўя — залог развіцця эканомікі, а значыць, росквіту краіны.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

г. Нясвіж

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».