Вы тут

Слаўгарадская паэтка ўзнагароджана за ўклад у развіццё сучаснай расійскай літаратуры


Старшы навуковы супрацоўнік Слаўгарадскага гісторыка-краязнаўчага музея Вера Стасенка атрымала літаратурны медаль.


Вершы Веры Стасенкі не раз выдаваліся ў паэтычных зборніках і ацэньваліся на розных літаратурных конкурсах, у тым ліку і міжнародных. Летась яна была ўзнагароджана за ўдзел ва Усерасійскім культурна-адукацыйным праекце «Наследие», а нядаўна атрымала па пошце медаль Расійскага саюза пісьменнікаў «Іван Бунін 150 гадоў». Яна стала намінантам конкурсу «Паэт года 2020», яе вершы былі выдадзены ў конкурсным альманаху і ацэненыя Вялікім журы. Узнагарода па сваім статусе з’яўляецца грамадскай, і ўручаецца паэтам і пісьменнікам за ўклад у развіццё сучаснай рускай літаратуры.

— Упершыню мае вершы былі надрукаваныя ў беларускім зборніку «Залаты рог» у 2000-м годзе, — паведаміла паэтка. — А ужо ў 2004-м і 2006-м яны вайшлі ў міжнародных альманахах «Славянскія званы» і «Дняпроўскія хвалі». Усяго за перыяд маёй паэтычнай дзейнасці было выдадзена сем зборнікаў, у тым ліку два для дзяцей. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».