Вы тут

Новы вядучы на «ПІН_КОДзе»?


Імя пераможцы рэаліці-адбору, які ладзілі ў рамках маладзёжнага праекта «ПІН_КОД» на тэлеканале «Беларусь 2» вызначаць у прамым эфіры 18 чэрвеня.


На працягу трох апошніх месяцаў смелыя і цікаўныя школьнікі і студэнты змагаліся на вачах у гледачоў у творчай барацьбе за месца новага вядучага праграмы, што дазволіла ім прайсці сапраўдную тэлевізійную школу і спазнаць закуліссе стварэння праекта. Яны кожны дзень слухалі лекцыі ад вопытнай каманды «пінкодаўцаў», старанна выконвалі прапанаваныя практыкаванні, вучыліся працаваць у кадры, а таксама самастойна рыхтавацца да прамых эфіраў і ствараць якасныя відэасюжэты.

— Да фіналу дайшлі трое ўдзельнікаў: Ілона Камаска, Данііл Карабан і Таццяна Луханіна. Зараз прэтэндэнты на ролю вядучага выконваюць заключнае заданне: здымаюць тэлевізійныя сюжэты на пэўную тэму. А ацэняць іх работы нашы тэлегледачы, а таксама каманда праекта і кіраўніцтва тэлеканала, — адзначыў кіраўнік праекта «ПІН_КОД» Ягор Шолькін.

Па выніках галасавання адзін з фіналістаў атрымае магчымасць стаць пастаянным вядучым праграмы. Варта адзначыць, што заданне разам з удзельнікамі адбору выконвалі і дзеючыя вядучыя праекта «ПІН_КОД». Навошта? Адказ даведаемся ў эфіры 18 чэрвеня ў 15.45.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.