Вы тут

Ручнік абраны сімвалам рэспубліканскага свята «Купалле»


Сімвалам рэспубліканскага свята «Купалле» ( «Александрыя збірае сяброў») абраны ручнік. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«У гэтым годзе складваецца шматгранная для ўсіх узростаў, аматараў рознага віду народнай творчасці праграма. Асноўным сімвалам свята ў гэтым годзе стаў ручнік — тое, што суправаджае славянскага чалавека ад нараджэння да смерці, што сустракаецца ва ўсіх нашых культурных мерапрыемствах, святах. Такі сімвал дазволіць у поўнай меры раскрыць самабытную культуру беларускага народа, паказаць адзінства славянскай культуры. з аднаго боку, ручнік аб’ядноўвае ўсіх нас, а з другога — паказвае індывідуальныя асаблівасці кожнага з рэгіёнаў краіны», — адзначыў Валерый Малашка.

У гэтым годзе з улікам эпідсітуацыі фестываль будзе адзін дзень — 10 ліпеня. Традыцыйна — на беразе ракі Днепр у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.

Асноўнымі мерапрыемствамі традыцыйна стануць цырымонія адкрыцця, ушанаванне перадавікоў аграпрамысловага комплексу. На імправізаваных вуліцах размесцяцца гандлёвыя рады, атракцыёны, выставы-продажы, рэгіянальныя міні-павільёны. Госці змогуць наведаць фінал рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», традыцыйныя пляцоўкі «Свята кнігі», «Кірмашовыя забавы».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.