Вы тут

Новыя згадкі пра Купалу


Пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі ў Выдавецкім доме «Звязда» працягваецца рэалізацыя кніжнага праекта па праграме «Беларусы ў свеце».


Запланаваны выпуск кнігі Льва Клейнбарта, вядомага крытыка, публіцыста, журналіста, які нарадзіўся ў Капылі ў 1875 годзе, доўгі час жыў і працаваў у Петраградзе — Ленінградзе. Наш зямляк займаўся вывучэннем гісторыі рускай літаратуры, спрыяў развіццю беларуска-рускіх літаратурных стасункаў. Леў Клейнбарт з'яўляецца аўтарам успамінаў «Сустрэчы. Янка Купала». Выданне гэтай працы і іншых даследаванняў Льва Клейнбарта прымеркавана да Дня беларускага пісьменства ў Капылі, які адбудзецца на пачатку верасня 2021 года, і да 140-годдзя з дня нараджэння народнага песняра Беларусі Янкі Купалы.

У выданні згадваецца вялікая колькасць асоб — пісьменнікаў, дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння, культуры, простых людзей, якія ўнеслі ўклад у аўтарытэтны імідж Беларусі, беларускай літаратуры ў Расіі. Кніга дазваляе паглыбіцца ў рэаліі паўсядзённага жыцця Янкі Купалы, больш дасканала зразумець філасофію яго творчасці.

На старонках успамінаў чытач сустрэнецца і з лёсамі Браніслава Эпімах-Шыпілы, Сяргея Палуяна, Ядвігіна Ш., Уладзіміра Самойлы, Якуба Коласа, ды шмат каго іншага, хто спрыяў фарміраванню асобы Янкі Купалы, яго творчых і жыццёвых перакананняў. Выданне рыхтуецца да выхаду ў свет сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».