Вы тут

ЦТ па рускай мове плануюць прайсці больш 50,8 тыс. абітурыентаў


«Каб забяспечыць бяспечныя і камфортныя ўмовы для абітурыентаў, выпрабаванні па самым масавым прадметах, у тым ліку па рускай мове, праходзяць у два дні», — распавёў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юры Міксюк, інфармуе БелТА.


Фота Яўгена Пясецкага.

Такім чынам, ЦТ па рускай мове пройдзе 18 і 19 чэрвеня. «Пры гэтым абітурыент не зможа прайсці выпрабаванне не ў тым пункце і не ў той дзень, які запісаны ў яго ў пропуску», — адзначыў дырэктар РІКВ.

Традыцыйна выпрабаванне стартуе ў 11.00. Абітурыентам рэкамендавана своечасова прыбываць да пунктаў цэнтралізаванага тэставання — не пазней чым за паўгадзіны да пачатку выпрабавання.

ЦТ па грамадазнаўству адбудзецца 21 чэрвеня, матэматыцы — 23 і 24 чэрвеня, біялогіі — 26 чэрвеня. ЦТ па замежнай мове можна будзе здаць 28 чэрвеня, хіміі — 30 чэрвеня, фізіцы — 2 ліпеня, гісторыі Беларусі — 4 ліпеня, геаграфіі — 6 ліпеня, сусветнай гісторыі (найноўшы час) — 8 ліпеня.

Даты рэзервовых дзён — 14 і 16 ліпеня (беларуская і руская мовы), 14 і 18 ліпеня (грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя (найноўшы час). Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні — з 2 па 9 ліпеня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?