Вы тут

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам сачыць за сваім самаадчуваннем у гарачае надвор’е


Пры падвышанай тэмпературы паветра вадзіцелі хутчэй стамляюцца, іх увага рассейваецца, а рэакцыя значна пагаршаецца, перадае УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Шмат у каго можа з’явіцца галавакружэнне, млявасць, дрымотнасць, што можа прывесці да дарожна-транспартных здарэнняў. У сувязі з гэтым ДАІ настойліва раіць кантраляваць сваё самаадчуванне падчас руху, браць з сабой халодныя напоі і як мага часцей спыняцца для адпачынку ў цені.

Кіроўцам з падвышаным ціскам, сардэчна-судзінкавымі захворваннямі і людзям сталага ўзросту лепш адмовіцца ад паездак на далёкія адлегласці. Тым, хто адчуў недамаганне, кіраваць аўтамабілем катэгарычна забаронена.

Акрамя таго, варта сачыць за сістэмай астуджэння, каб не дапусціць перагрэву рухавіка аўтамабіля.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.