Вы тут

Лукашэнка: мы шчыра ганарымся нашымі медыкамі


Прэзідэнт Беларусі накіраваў віншаванне работнікам аховы здароўя з прафесійным святам — Днём медыцынскага работніка.


«Мы шчыра ганарымся нашымі медыкамі, якія спаўна надзелены самымі важнымі для гэтай прафесіі якасцямі: высокай кампетэнтнасцю і бязмежнай міласэрнасцю», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адрасаваў словы ўдзячнасці за самаадданую працу ўрачам, медыцынскім сёстрам, фельчарам, малодшаму медперсаналу, спецыялістам лабараторнай дыягностыкі і санітарна-эпідэміялагічнай службы, вучоным, фармацэўтам, правізарам.

«Вы кругласутачна знаходзіцеся на варце здароўя і жыцця суайчыннікаў. Вам давяраюць дзясяткі тысяч замежных пацыентаў, якія выбіраюць для дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі менавіта Беларусь, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Упэўнены: пераемнасць пакаленняў, захаванне высакародных традыцый айчыннай медыцыны і ваша пастаяннае імкненне да самаўдасканалення дапамогуць далейшаму развіццю аховы здароўя Беларусі».

Прэзідэнт пажадаў работнікам аховы здароўя прафесійных поспехаў, вялікага асабістага шчасця і моцнага здароўя. «Няхай заўсёды побач будуць надзейныя і дарагія вам людзі», — дадаў Кіраўнік дзяржавы.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.