Вы тут

У Батсване выявілі алмаз-гігант


Алмаз памерам з курынае яйка знойдзены ў Батсване, паведамляе БелТА са спасылкай на Deutsche Welle.


Фота: Deutsche Welle.

Даўжыня каштоўнага каменя, прызнанага трэцім па велічыні белым дыяментам у свеце, складае 7,3 см, шырыня — 5,2 см, таўшчыня — 2,7 см. Вага знаходкі — 1098 карат. Кошт алмаза-гіганта яшчэ афіцыйна не названы. Для параўнання, нядаўна алмаз вагой 102 карата быў прададзены ў Ганконгу за 13 млн еўра.

Шахта, дзе быў знойдзены каштоўны камень, распрацоўваецца кансорцыумам Debswana, якія з’яўляюцца найбуйнейшым вытворцам алмазаў у свеце. Камень знайшлі ў шахце Jwaneng, якая распрацоўваецца з 1972 года. Улічваючы сумарны кошт усіх алмазаў, знойдзеных у шахце за гэтыя гады, яна лічыцца самай «багатай» ў свеце.

Самы буйны ў свеце алмаз насіў імя «Зорка Афрыкі», яго маса складала 3106,35 карата. Гэты камень быў пасля распілаваны на 105 частак. Дзевяць асабліва буйных з іх сталі ўпрыгожваннем брытанскай манархавай кароны.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.