Вы тут

З пачатку чэрвеня з водных аб’ектаў Мінска вывезлі каля 60 т водарасцяў


Да пакосу воднай расліннасці ў Мінску пачаліся з 1 чэрвеня, працэс будзе доўжыцца да 31 верасня. Пра гэта на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый паведаміў дырэктар УП «Мінсквадаканал» Фёдар Рымашэўскі, паведамляе «Мінск-Навіны».


Ён адзначыў, што да гэтага часу пакос выкананы на р. Свіслач уздоўж парку Я. Купалы, Траецкага прадмесця, Палаца спорту, пр. Машэрава, вул. Інтэрнацыянальнай, на Цнянскім вадасховішчы. Ужо вывезена на перапрацоўку каля 60 т водарасцяў. У мінулым годзе да гэтага часу водная расліннасць разраслася мацней, тады было вывезена 250 т. А па выніках мінулага года толькі са Свіслачы вывезена 500 т водарасцяў.

— У чэрвені пакос будзе выкананы на р. Свіслачы ў раёне Футбольнага манежа, на Камсамольскім возеры і Сляпянскай воднай сістэме. Графікі работ складаюцца штомесяц, па меры неабходнасці выконваюцца паўторныя пакосы. У распараджэнні прадпрыемства маюцца дзве шматфункцыянальныя самаходныя ўстаноўкі Truxor і тры ўборачных комплексу Berkey, — сказаў Ф. Рымашэўскі.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч падкрэсліў, што ўсе водныя аб’екты горада павінны мець годны дагледжаны выгляд. Стрыжку багавіння варта выконваць не толькі на асноўных водных артэрыях і вадаёмах, але і пры неабходнасці на дробных, такіх як ракі Лошыца, Мышка і іншыя.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».