Вы тут

У Расіі стварылі базу даных мутацый каранавіруса


У Расіі створана Нацыянальная база даных геномных паслядоўнасцей віруса SARS-CoV-2. Распрацоўшчыкам гэтай праграмы і кансалідуючым цэнтрам стаў Цэнтральны НДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду, паведамляецца на сайце ведамства.


Інфармацыя аб мутацыях віруса SARS-CoV-2 будзе сабрана на адной платформе VGARus (Virus Genome Aggregator of Russia). Сэрвіс RuStrain. Платформа змяшчае базу даных і праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе ажыццяўляць агрэгацыю інфармацыі аб геномах вірусаў, сартаваць, характарызаваць і аналізаваць паступаючыя даныя.

«База даных VGARus змяшчае інфармацыю аб нуклеатыдных паслядоўнасцях вірусаў SARS-CoV-2 і іх мутацыях, распаўсюджаных у тых ці іншых рэгіёнах РФ, і можа быць выкарыстана для захоўвання, сістэматызацыі і выбаркі даных для выяўлення мутацый і вызначэння штамаў вірусаў», — гаворыцца ў паведамленні Расспажыўнагляду.

Цяпер усе навуковыя ўстановы краіны, якія займаюцца секвеніраваннем геномаў каранавіруса, могуць выкласці вывучаемыя геномныя паслядоўнасці ў Нацыянальную базу даных.

«Стварэнне Нацыянальнай базы даных геномных паслядоўнасцей віруса SARS-CoV-2 з’яўляецца важным крокам у барацьбе з пандэміяй новай каранавіруснай інфекцыі і вельмі вялікай падмогай для вырашэння задач у практычнай ахове здароўя. Чым большы аб’ём інфармацыі, якой валодаюць спецыялісты, тым больш дакладныя высновы яны змогуць зрабіць», — адзначаюць у Расспажыўнаглядзе.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.