Вы тут

У Калінкавіцкім раёне ў ДТЗ загінула маладая дзяўчына, два хлопцы — у цяжкім стане


Сёння каля 2.00 у Калінкавіцкім раёне (2 км аўтадарогі Ліпаў — Вязовіца) 24-гадовы малады чалавек на «Фольксвагене Гольф» здзейсніў наезд на дрэва. Ад удару аўтамабіль загарэўся.


Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама.

У ДТЗ загінула 20-гадовая дзяўчына, а кіроўца і 23-гадовы хлопец з траўмамі дастаўлены ў бальніцу, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Ён пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі.

На месцы здарэння працавалі медыкі, супрацоўнікі ДАІ, МНС і следчыя. Устанаўліваюцца ўсе абставіны трагедыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».