Вы тут

Дзяржаўтаінспекцыя Магілёўшчыны ўзмоцніць кантроль за выкананнем правілаў абгону


З 18 па 20 чэрвеня супрацоўнікамі ДАІ будзе ўзмоцнены кантроль на дарогах Магілёўскай вобласці. Асаблівая ўвага будзе нададзена выяўленню парушэнняў правілаў абгону і выезду на паласу сустрэчнага руху.


Згодна з ПДР, абгон забаронены ў зоне дзеяння дарожных знакаў «Абгон забаронены», на паваротах дарогі, пазначаных дарожнымі знакамі «Небяспечны паварот», на ўздымах, пазначаных знакам «Круты пад’ём», на пазначаных і рэгулюемых скрыжаваннях, на мастах, пуцеправодах, эстакадах і пад імі, пры недастатковай бачнасці дарогі, на пешаходных пераходах і бліжэй за 50 метраў ад іх у абодва бакі, на чыгуначных пераездах і бліжэй, чым за 100 метраў перад імі, нагадвае аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Акрамя таго, варта памятаць, што абгон можа быць забаронены нанесенай на праезнай частцы суцэльнай лініяй дарожнай разметкі, якая падзяляе транспартныя патокі супрацьлеглых напрамкаў, за выключэннем абгону адзіночнага транспартнага сродку, які рухаецца з хуткасцю менш за 30 кіламетраў у гадзіну.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.