Вы тут

Пажар у інтэрнаце адбыўся ў Віцебску


Калі падраздзялення МНС прыехала да месца выкліку, назіралася задымленне на першым паверсе. У ходзе разведкі было ўстаноўлена, што адбылося ўзгаранне ў бытавым памяшканні. Будынак абсталяваны сістэмай пажарнай сігналізацыяй з гукавой, маўленчай і светлавой абвесткай. Сістэма спрацавала. Прыбыўшыя ратавальнікі з пакояў інтэрната эвакуіравалі 108 чалавек, з іх 20 дзяцей. Ніхто не пацярпеў, паведамляе МНС.


На працягу некалькіх хвілін пажар быў ліквідаваны. У выніку агнём у бытавым памяшканні былі знішчаны шафа, маёмасць пражываючых, сцены і столь. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Прычына здарэння высвятляецца.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».