Вы тут

Тыдзень моладзі пройдзе ў краіне 21-27 чэрвеня


Традыцыйна ў апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі. Сёлета прынята рашэнне абвясціць 21-27 чэрвеня Тыднем моладзі, які пройдзе пад слоганам «Час выбраў нас!» Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прадаставіць маладым беларусам дадатковую магчымасць праявіць свае таленты падчас Тыдня моладзі ў розных сферах.


Фота: БРСМ

Тыдзень моладзі закліканы надаць новы імпульс маладзёжнаму руху краіны. Хлопцам і дзяўчатам прапануюць шэраг ініцыятыў, у якіх яны змогуць прыняць непасрэдны ўдзел, праявіць свае самыя лепшыя якасці і паказаць рознабаковыя таленты. У прыватнасці, сёння модна быць здаровым і многія юнакі і дзяўчаты выбіраюць здаровы спосаб жыцця. Менавіта на яго папулярызацыю і карысць ад заняткаў фізічнай зарадкай будзе скіраваны новы маладзёжны інтэрнэт-чэлендж «Народная зарадка».

Асабліва шырока на Тыдні моладзі будзе прадстаўлены грамадзянска-патрыятычны кірунак. У дзень 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны беларуская моладзь ушануе памяць загінулых падчас мерапрыемстваў рэспубліканскага патрыятычнага праекта «Памяць сэрца». 22 чэрвеня ў 12.00 у рэгіёнах краіны і Мінску актыў БРСМ запаліць каля помнікаў і абеліскаў лампады ў форме «Памяць сэрца», ускладзе кветкі і ўшануе памяць загінулых хвілінай маўчання. За дзень да гэтага ў Брэсце адбудуцца фінальныя мерапрыемствы міжнароднай акцыі «Сад памяці». Моладзь Саюзнай дзяржавы закладзе на тэрыторыі, прылеглай да мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць», алею з іглічных дрэў, прыме ўдзел у адкрытым дыялогу «Мы памятаем, мы ганарымся!», а ў рамках міжнароднага патрыятычнага праекта «Вогненныя карціны вайны» створыць унікальную інсталяцыю «Холмскія вароты Брэсцкай крэпасці».

Падчас Тыдня моладзі ва ўсіх рэгіёнах краіны пры падтрымцы ЖКГ адбудуцца мерапрыемствы маладзёжнага праекта БРСМ «#Разам з бацькамі» па добраўпарадкаванні дзіцячых дваровых пляцовак сіламі бацькоў, валанцёраў руху «Добрае Сэрца», маштабна пройдуць абласныя туры рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі», адбудзецца афіцыйнае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра, будуць рэалізаваны дабрачынныя праекты «Усе фарбы жыцця для цябе», «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера» і многія іншыя. Яркія фарбы ў Тыдзень моладзі прыўнясуць рэгіянальныя туры нацыянальнага фестывалю маладзёжнай творчасці «Агонь маладзёжных талентаў». Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца ў афіцыйных групах і пабліках БРСМ у сацыяльных сетках.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.