Вы тут

Лагістыка «пад ключ». У Гомельскім філіяле РУП «Белмытсэрвіс» упершыню адбыўся «Дзень Кліента»


Сёння Гомельскі філіял РУП «Белмытсэрвіс» выконвае задачы садзейнічання арганізацыі экспартна-імпартных паставак. Таксама прадпрыемства займаецца развіццём транспартна-лагістычнай інфраструктуры для транзітнай прывабнасці краіны. Таму асаблівую важнасць набываюць сумесныя з буйнымі рэгіянальнымі кампаніямі іпрадпрыемствамі Гомельшчыны праекты з сур’ёзным экспартным патэнцыялам.


У дзень кліента спачатку прайшла экскурсія па транспартна-лагістычным цэнтры «Гомель-Белмытсэрвіз», а пасля ў фармаце круглага стала адбыўся адкрыты дыялог з прадстаўнікамі Гомельскай мытні. На ім прысутнічалі кіраўнікі і спецыялісты Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, адміністрацыі СЭЗ «Гомель-Ратон» і прадстаўнікамі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у канцэрн «Белдзяржхарчпрам» і «Белнафтахім», лясной, малочнай, мясной прамысловасці, а таксама іншых вядучых прадпрыемстваў Гомельскага рэгіёна.

Падчас сустрэчы дырэктар Гомельскага філіяла РУП"Белмытсэрвіс" Наталля Канановіч азнаёміла прысутных з магчымасцямі па арганізацыі лагістыкі «пад ключ» і маркіроўцы тавараў. Таксама асветлены актуальныя пытанні выкарыстання партовай інфраструктуры Расійскай Федэрацыі для перавальвання беларускіх грузаў.

Супрацоўнікі Гомельскай мытні распавялі пра пілотныя праекты і эксперыменты, накіраваныя на аптымізацыю парадку здзяйснення мытных аперацый. Дырэктар Гомельскага філіяла РУП «Белмытсэрвіс» Наталля Канановіч уручыла падзякі і каштоўныя падарункі стратэгічным кліентам РУП «Белмытсэрвіс» па Гомельскім рэгіёне.

Дададзім, што найбуйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь лагістычны аператар РУП «Белмытсэрвіс» заўсёды дапамагае бізнесу эканоміць час і фінансы.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.

Грамадства

Усё што трэба ведаць пра пляжны сезон

Усё што трэба ведаць пра пляжны сезон

У апошнія тыдні на краіну абрынулася небывалая спякота...