Вы тут

Журналісты тульскага тэлебачання здымалі на Магілёўшчыне дакументальны фільм пра абарону Магілёва


Пра гэта паведаміў кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба Віккру Мікалай Барысенка.


Каманда з трох чалавек ў складзе карэспандэнта тэлерадыёкампаніі «Тула» Надзеі Далгіх, аператара і вадзіцеля працавалі ў Магілёўскім раёне на працягу трох дзён. Карэспандэнты здымалі дакументальны фільм пра дзеянні тульскіх салдат пад Магілёвам у 1941-м годзе. Менавіта тульскія 172-я і 110-я стралковыя дывізіі абаранялі горад і, дзякуючы ім, ён трымаўся 23 дні і ночы.

— Тульскія дывізіі, а гэта каля 30 тысяч чалавек, займалі кругавую абарону вакол Магілёва, — паведаміў Мікалай Барысенка. — Карэспандэнтаў цікавіла, як у нас шануюць памяць тулякоў-абаронцаў, яны глядзелі, што зараз на гэтых месцах. Матэрыялу набралі на некалькі фільмаў. Мы звазілі іх на Буйніцкае поле, дзе геройскі змагаўся 388-ы полк пад камандаваннем палкоўніка Сямёна Куцепава, пабывалі на супрацьтанкавым ірве ў Казіміраўцы каля памятнага знака, наведалі мемарыяльны комплекс «Зямлянка». Тулякі прыязджалі да нас і на раскопкі ў Быхаўскі раён. Летась, дарэчы, мы паднялі тут, на Лудчыцкай вышыні, астанкі чырвонаармейца, па ўзнагародзе якога даведаліся, што ён з Тулы. Герой загінуў пры вызваленні раёна.

Дарэчы, на раскопках ў Быхаўскім раёне пошукавікі працавалі ўвесь гэты тыдзень. Вынік пошукаў — паднятыя астанкі 13 байцоў, з каштоўных прадметаў — кашалёк з запіскай, падпісаныя падсумак і біклага. На падсумку чытаецца прозвішча Обухаў. Зараз прапрацоўваюцца варыянты па ідэнтыфікацыі байца і пошуку яго родных. Вядома, што ў 1944-м годзе раён вызваляла 380-я арлоўская стралковая дывізія, а ў 1941-м абараняла 102-я палтаўская.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з сайта mogilevnews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».