Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


pixabay.com

АВЕН. Тыдзень поўны разнастайных падзей, мітуслівы і непрадказальны. Пажадана адкласці лёсавызначальныя рашэнні, займіцеся пакуль творчасцю ці асабістым жыццём. У аўторак разлічвайце на дапамогу сяброў, але паспрабуйце не ўвязвацца ў сваркі, якія пагражаюць азмрочыць ваш добры настрой. У сераду пажадана не расказваць пра сябе шмат лішняга, інакш гэта паслужыць прычынай інтрыг і плётак. У канцы тыдня лепш трымацца далей ад занадта прывабных праектаў — у рэальнасці ўсё можа аказацца зусім не такім, як вы разлічвалі.

ЦЯЛЕЦ. Эгаізм добры ў меру, інакш могуць узнікнуць пэўныя цяжкасці пры зносінах са сваякамі і сябрамі. Паспрабуйце сачыць за сваімі словамі і абдумаць спачатку тое, што збіраецеся сказаць. Добра было б неяк рэгуляваць перапады настрою. Аб'ём работы пагражае павялічыцца, надыходзіць гарачы час. Вам могуць прапанаваць навучанне ў новай сферы дзейнасці, не адмаўляйцеся.

БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні вы адчуеце, што лёс дае шанц кардынальна змяніць жыццё і атрымаць тое, чаго вы хацелі так даўно. Будзе шанцаваць у справах і ў каханні. У аўторак планы пачнуць ажыццяўляцца, калі прымусіце сябе дзейнічаць. У сярэдзіне тыдня займіцеся дабрачыннасцю, бо, аказаўшы дапамогу хоць аднаму чалавеку, адчуеце шчасце і падзяку. У суботу мабілізуйце волю і давядзіце пачатыя справы да канца. Нядзелю лепш правесці ўдалечыні ад шуму і мітусні.

РАК. Творчы ўздым і добры настрой не пакінуць вас увесь тыдзень — скарыстайцеся гэтым удалым спалучэннем. Унутры вас відавочна наспяваюць сур'ёз-ныя перамены, але, пакуль новае аблічча не зусім зразумелае, устрымайцеся ад шчырых размоў, зрэшты, сябры і блізкія праявяць разуменне. У роздумах пра сэнс жыцця адкрыецца новае значэнне звыклых рэчаў. Не ў вашых сілах паўплываць на ход падзей, але зможаце падрыхтаваць сябе да любых нечаканасцяў.

ЛЕЎ. Надышоў добры момант для рэалізацыі плана, які даўно і доўга не атрымліваўся. Не сумнявайцеся, зрабіце рашучы крок наперад і адчуеце палёгку і ўпэўненасць ва ўласных сілах. Павялічце колькасць кантактаў і карысных дзелавых сустрэч. Менавіта цяпер можаце здабыць надзейных саюзнікаў у важнай справе, калі праявіце свой дыпламатычны талент і пачуццё такту і меры. У выхадныя паспрабуйце ўдзяліць больш увагі дзецям і блізкім.

ДЗЕВА. Вам неабходна сканцэнтравацца на працы. Чым больш засяроджана і добрасумленна будзеце яе выконваць, тым лепшы вынік і тым большае вы атрымаеце задавальненне. Паспрабуйце рэалістычна глядзець на сітуацыю ў асабістым жыцці, каб не адчуваць расчаравання. Захоўвайце душэўную раўнавагу — толькі так вы зберажаце сябе ад стрэсаў.

ШАЛІ. Вас, падобна, будуць раздзіраць унутраныя супярэчнасці. Магчыма ўзнікненне непрадказальнай сітуацыі, якая зменіць планы. Так што не лішнім будзе прадумаць некалькі запасных варыянтаў. У сярэдзіне тыдня вас можа чакаць поспех на дзелавой ніве, не прапусціце момант, будзьце на грэбні хвалі. Не забывайцеся пра асабістае жыццё. Новае знаёмства ў нядзелю можа падарыць каханне.

СКАРПІЁН. З аднаго боку, вам захочацца быць асобай незалежнай, а з іншага — узрасце жаданне адчуваць сябе чалавекам патрэбным, без якога хтосьці і дня не зможа пражыць. Не пакутуйце, у вас чароўным чынам атрымаецца сумясціць гэтыя імкненні. З'явіцца магчымасць з лёгкасцю вырашыць праблемы, якія вас хвалююць. Не сядзіце дома, выбірайцеся да сяброў, арганізуйце спатканне і адпачывайце.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні, прытрымліваючыся стратэгіі супрацоўніцтва з усімі, хто толькі можа быць вам карысны, дасягнеце поспеху. Будзеце сустракацца з патрэбнымі людзьмі і даведаецеся шмат цікавага і карыснага для сябе. Актыўна спраўляючыся з праблемамі навакольных, не забывайцеся пра рашэнне сваіх задач. Пажадана заняцца карэкціроўкай некаторых рыс вашага характару — з ліку тых, што перашкаджаюць жыць. У пятніцу многія перашкоды страцяць сваю сілу і перастануць вас хваляваць.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні лепш не планаваць вырашэнне жыццёва важных задач: не час штосьці мяняць. На рабоце неабходна будзе праявіць сабранасць і пунктуальнасць. Верагоднае напружанне ў адносінах з начальствам. Могуць узнікнуць невялікія, але адчувальныя сямейныя праблемы. Лепш нікуды не спяшацца, падумайце, перш чым штосьці сказаць ці распачаць нейкае дзеянне.

ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні вы з лёгкасцю разберацеся і з працай, і з асабістым жыццём. Галоўнае — быць больш уважлівымі да новых ідэй, нават калі на першы погляд яны здаюцца абсурднымі. Панядзелак можа стаць удалым для пошукаў і перамен, у тым ліку і змены месца жыхарства. А вось фінансавымі праблемамі займацца пакуль не варта, як і браць крэдыт. У выхадныя магчымая нечаканая, але своечасовая дапамога ад сваякоў.

РЫБЫ. На гэтым тыдні на вас можа наваліцца цяжар шматлікіх праблем і давядзецца выдаткаваць сілы і час на тое, каб утрымаць дасягнутае. У партнёрскіх адносінах могуць узнікнуць пэўныя цяжкасці. Але прызнаць свае памылкі, хутчэй за ўсё, прыйдзецца менавіта вам, так што варта да гэтага маральна падрыхтавацца.

Загаловак у газеце: Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.