Вы тут

Нацыянальнае агенцтва па турызме запускае новы конкурс


Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло, сцвярджае народная мудрасць. Пандэмія каранавіруса і ўсе яе наступствы пайшлі на карысць унутранаму турызму Беларусі. Людзі нарэшце пачалі знаёміцца з роднай краінай, адкрываць яе багацці, прывабнасць беларускіх мясцін. Палацы, помнікі, храмы, паркі, сядзібы, азёры — Беларусь умее здзіўляць як замежных турыстаў, так і саміх беларусаў. Але паўнавартасна і цікава расказаць аб усіх багаццях краіны могуць толькі самі беларусы. Менавіта з такой мэтай упершыню праводзіцца Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «Пазнай Беларусь».


Арганізатарам з'яўляецца Нацыянальнае агенцтва па турызме пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі. Аб'яднаныя погляды на родную краіну ад кожнага ўдзельніка конкурсу складуць цэлую карціну Беларусі, карціну непаўторную і цікавую для ўсіх.

Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «Пазнай Беларусь» праводзіцца ў трох намінацыях. Расказваем, у якой форме можна прадставіць свой погляд на краіну. Удзельнікам намінацыі «слоган» трэба прапанаваць ёмісты, яскравы, эмацыянальны выраз, які характарызуе Беларусь. Важна звярнуць увагу на лаканічнасць, выраз павінен складацца з двух-сямі слоў — так ён будзе больш запамінальны. Арганізатары просяць дасылаць ідэі ў фарматах DOC/DOCX/RTF/TXT.

Для тых, хто бачыць Беларусь у вобразах і захапляецца яе краявідамі, падрыхтавана намінацыя «Плакат». Удзел у ёй дае канкурсантам магчымасць максімальна ўключыць фантазію і вобразнае ўяўленне пра Беларусь. Арганізатары звяртаюць увагу, што работы прадстаўляюцца ў фармаце JPG/TІFF з раздзяленнем не менш за 300 dpі, а фізічны памер аднаго файла не павінен перавышаць чатырох мегабайт.

Больш складаная, але не менш творчая і намінацыя «Відэаролік». Удзельнікам прапаноўваецца зняць міні-фільм пра Беларусь і паказаць яе ва ўсёй красе з адметнымі асаблівасцямі, цікавымі людзьмі, прыгожымі мясцінамі. Дасылаецца файл у фармаце AVІ. Арганізатары папярэджваюць, што важна вытрымаць хронаметраж. Зняць відэаролікі можна ў двух фарматах: тэлевізійным — 30 секунд — і пашыраным — не больш за дзве хвіліны. Ахвотным больш часу ўдзяліць Беларусі варта знаёміцца з ёй асабіста, а не на праз відэа.

Усе работы дасылаюцца на электронную пошту іnfo@belarustourіsm.by з пазнакай «#ПознайБеларусь» да 1 верасня 2021 года. Прыклад афармлення заяўкі прадстаўлены на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме belarustourism.by.

Конкурсныя работы прымаюцца на беларускай і рускай мовах. Замежная мова таксама можа выкарыстоўвацца, але пры ўмове, што такі тэкст адпавядае па змесце і афармленні тэксту на рускай ці беларускай мове. На гэтым патрабаванні ад арганізатараў заканчваюцца. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадзяне ўсіх узростаў, прафесій і заняткаў — кожны, хто любіць Беларусь і хоча пра яе расказаць. А гэты парыў абмежаваць немагчыма.

Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «Пазнай Беларусь» праводзіцца з 7 чэрвеня да 27 верасня 2021 года. Для ўважлівага разгляду работ і іх аб'ектыўнай ацэнкі конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў. З 7 чэрвеня да 1 верасня арганізатары прымаюць заяўкі, ствараюць журы з дасведчаных спецыялістаў. Затым з 6 верасня да 24 верасня будзе праводзіцца аналіз і ацэнка конкурсных работ, пачнецца падвядзенне вынікаў. А 27 верасня лаўрэаты і дыпламанты рэспубліканскага конкурсу сацыяльнай рэкламы «Пазнай Беларусь» стануць вядомыя публіцы і ва ўрачыстай атмасферы атрымаюць прызы.

Крэатыўныя ідэі канкурсантаў адкрыюць усе грані Беларусі, створаць яе жывы турыстычны брэнд і дадуць магчымасць кожнаму пазнаць краіну ва ўсёй яе прыгажосці.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.