Вы тут

Іранічная фантасмагорыя Валянціна Губарава


Напэўна, мала на якіх выставах людзі так шмат усміхаюцца... І мала каго з мастакоў гэтак адразу пазнаюць па стылі. Іронія, гратэск, гумар, настальгія… І любоў да звычайнага чалавека, які заслугоўвае шчасця. Смешныя, амаль карыкатурныя фігуркі, пазнавальныя сітуацыі і дэталі побыту... Савецкія інтэр'еры з алоэ і фікусамі на падаконніках, дворыкі, дзе сушыцца на вяроўках бялізна, персанажы ў штанах-трэніках і ватоўках, якія мараць і сумуюць і могуць нават узляцець над горадам, казачныя каты, што здольныя замест мройлівых гаспадароў заняцца гародам, і яркія кветкі, якія раптам сталі вялікімі, як дом...


Фота Яна ХВЕДЧЫНА.

Валянціна Губарава некаторыя называюць «беларускім Брэйгелем», а яго манеру аднойчы параўналі з легендарным раманам Венечкі Ерафеева «Масква-Петушкі»... Мастак надзвычай запатрабаваны не толькі ў Беларусі — яго карціны знаходзяцца ў замежных музеях і галерэях, прадаюцца на сусветных аўкцыёнах. Нядзіўна, што на адкрыццё выставы «Вялікія мары маленькіх людзей. Валянцін Губараў» у Нацыянальным мастацкім музеі сабраліся, нягледзячы на пандэмію, сотні прыхільнікаў. Тым больш падчас адкрыцця адбылася прэзентацыя новага мастацкага альбома мастака, які пабачыў свет у выдавецтве «Чатыры чвэрці». Чарга за аўтографамі стаяла, як падчас прэзентацыі літаратурнага бестселера, гадзіны, мусіць, паўтары.

На выставе прадстаўлена 50 жывапісных палотнаў, якія змусяць не толькі ўсміхнуцца, але і задумацца над сэнсам быцця.

— Творчасць Губарава — дзіўны феномен, — сцвярджае вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея, мастацтвазнаўца Надзея Усава. — Мастак — невычарпальны фантазёр. Здзіўляе, як ён бясконца прыдумляе свае сюжэты, адценні настрою, якія зразумелыя і навукоўцу, і бульдазерысту. Дарэчы, зараз паралельна ў нас праходзіць выстава «Макоўскія» да 175-годдзя вядомага рускага мастака Уладзіміра Макоўскага. Таксама пісаў побыт, толькі XІX стагоддзя. Раю прыйсці і параўнаць з тым, што стварае Валянцін Губараў пра побыт ХХ стагоддзя. Чым прывабліваюць карціны Губарава? Іроніяй і самаіроніяй і ў той жа час сумам аб родзе чалавечым, нязлой усмешкай: «Ну што ж паробіш — людзі такія. Перарабіць немагчыма — трэба любіць іх такімі». На яго палотнах гэтыя простыя людзі сумуюць, тужаць невядома аб чым... Мастак глядзіць на іх з дабрадушным спачуваннем. Там ёсць яшчэ і дзіцячая схільнасць да разглядання, разгадвання загадак і завязвання гісторый. Па кожным малюнку можна стварыць гісторыю, і кожны можа прыдумаць сваю. Ёсць там і сур'ёзныя падтэксты, і шчырыя эмоцыі.

Выстава прадоўжыцца да 18 ліпеня. Калі наведаеце, абавязкова звярніце ўвагу на карціну, якую Валянцін Губараў напісаў адмыслова для галоўнага мастацкага музея краіны — на ёй у непараўнальнай губараўскай манеры адлюстраваны будынак Нацыянальнага мастацкага музея.

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.

Грамадства

Усё што трэба ведаць пра пляжны сезон

Усё што трэба ведаць пра пляжны сезон

У апошнія тыдні на краіну абрынулася небывалая спякота...