Вы тут

Жанчына з Ліды спрабавала набыць лекі па падробным рэцэпце


Для набыцця лекаў жыхарка Ліды прадставіла ў  аптэку Навагрудка два рэцэпты. Але фармацэўт засумнявалася ў іх сапраўднасці і паведаміла аб гэтым у Навагрудскі РАУС.  Як расказала афіцыйны прадстаўнік Упраўлення дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці Алена Місюкевіч, аператыўнікі прыбылі на месца і канфіскавалі дакументы. Навагрудскім міжраённым аддзелам ДКСЭ была праведзена судовая почыркаведчая экспертыза.


Са слоў жанчыны 1979 года нараджэння, яна набыла два бланкі медыцынскіх рэцэптаў у невядомай асобы. І там, маўляў, ужо стаяў вугловы штамп  ўстановы аховы здароўя Ліды і асабісты подпіс урача. Астатнія рэквізіты і правілы запаўнення рэцэптурных бланкаў яна знайшла ў інтэрнэце і ўнесла неабходны тэкст. Затым вырашыла скарыстацца імі для набыцця лекаў у адной з аптэк Навагрудка.

Экспертыза ўстанавіла, што рукапісныя запісы на бланках рэцэптаў зроблены рукой самой жанчыны. Таксама ўстаноўлена, што на рэцэптах указаны выдуманыя данныя  ўрача.

У сувязі з гэтым фактам Навагрудскім РАСК узбуджана крымінальная справа.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».