Вы тут

БЕЛАЗ паставіць у Чылі 18 кар'ерных самазвалаў


БЕЛАЗ паставіць у Чылі 18 кар’ерных самазвалаў. Гэта найбуйнейшая пастаўка тэхнікі ў названы рэгіён за апошні час, паведамілі ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.


Упершыню ў Чылі будуць пастаўлены кар’ерныя самазвалы БЕЛАЗ-7531С грузападымальнасцю 240 т, БЕЛАЗ-7513 — 136 т, а таксама БЕЛАЗ-75320 — 290 т.

Тэхнічныя характарыстыкі машын спецыяльна адаптаваны для работы ва ўмовах высакагор’я. Для выключэння «паветранага галадання» на БЕЛАЗ-7531С устаноўлены рухавік Cummins QSK 60-C з двухступеньчатым турбанаддувам. У складзе трансмісіі General Electric (GE) прыменены электрадынамічныя тармазы павышанай магутнасці — 3000 кВт. Палепшана бяспека самазвалаў: рама спраектавана пад устаноўку ахоўнага буфера, устаноўлены падоўжаны казырок і дыяганальныя лесвіцы. У кабіне вадзіцеля — новая кліматычная ўстаноўка з кандыцыянерам, абагравальнікам, інфармацыйны ВК-дысплэй.

На БЕЛАЗ-75320 кстаноўлены рухавік Cummins QSK 60-C магутнасцю 2850 к.с. і трансмісія пераменнага току ад кампаніі GE. У арсенале БЕЛАЗ-7513 — рухавік Cummins QSK 45-C магутнасцю 1300 к.с., трансмісія пераменнага току GE. У асноўную камплектацыю самазвалаў уведзены опцыі, якія паляпшаюць эксплуатацыйную прывабнасць: сістэмы пажаратушэння з дыстанцыйным уключэннем, кантролю ціску ў шынах, кантролю загрузкі і паліва, відэаагляду, а таксама ўстройства сігналізацыі набліжэння да высакавольтнай лініі.

ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-Холдынг» — найбуйнейшы сусветны вытворца кар’ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар’ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар’ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.