Вы тут

У Маскве за суткі выявілі максімум захворванняў з пачатку пандэміі


Колькасць захворванняў у Маскве ўзрасла за суткі на 9120, што стала новым максімумам за час пандэміі, паведамляе ТАСС.


Паказчыкі ў Маскве працягваюць пагаршацца. Папярэдні максімум быў зарэгістраваны 18 чэрвеня. Тады выявілі 9056 захварэлых за дзень.

За суткі ў сталіцы зарэгістравалі 76 смерцяў з-за каранавіруса супраць 78 днём раней, іх агульная колькасць узрасла да 21 352.

Пасля выздараўлення выпісалі 3395 пацыентаў за дзень. За ўвесь час выздаравелі 1 113 794. У цяперашні час у сталіцы працягваюць лячэнне 143 119 чалавек. Усяго ў Маскве выявілі 1 278 265 інфіцыраваных.

Прэв’ю — pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.