Лета — самая чаканая і цудоўная пара года. Мы чакаем яго з нецярпеннем, актыўна рыхтуемся: абнаўляем гардэроб, худзеем. Але з надыходам цяпла кожная жанчына хоча паказаць не толькі сваю падцягнутую фігуру. Прыгажосць — паняцце шматграннае, і здаровыя, дагледжаныя валасы — неад’емны складнік жаночай прывабнасці!
Як арганізаваць правільны догляд за валасамі гарачай парой, каб выглядаць шыкоўна і дома, і ў офісе, і на пляжы? Прафесійнымі сакрэтамі з нашымі чытачкамі падзеліцца мадэльер па прычосках Кацярына КАЛЕНСКАЯ.
– На парозе — лета. А гэта значыць — высокія тэмпературы, спякота... Як летняе надвор’е адлюстроўваецца на стане валасоў?
— Лета — досыць стрэсавая пара для нашых валасоў, бо яны не любяць высокіх тэмператур. У гарачае, сонечнае надвор'е валасы выгараюць,робяцца сушэйшымі, станчаюцца і, урэшце, могуць страціць здаровы бляск. Апроч таго, пад дзеяннем высокай тэмпературы паветра валасы ля каранёў могуць хутчэй забруджвацца з-за павышанай працы потавых залозаў і выпрацоўкі падскурнага сала. Таму і даглядаць іх трэба старанна. А пачынаць неабходна з ачышчэння, іншымі словамі — мыцця валасоў.
Алгарытм дзеянняў не залежыць ад пары года, але з'яўляецца грунтам здароўя іпрыгажосці вашых валасоў. Грунтуючыся на досведзе працы, магу сказаць, што ў 90 % выпадкаў людзі не ведаюць, як правільна мыць галаву. А тым часам існуе пэўныя правілы.
Як патрэбна мыць валасы?
1. Перад мыццём валасы абавязкова трэба старанна расчасаць масажным грабянцом, апусціўшы галаву ўніз для паляпшэння цыркуляцыі крыві да валасяных цыбулін.
2. Тэмпература вады для мыцця павінна быць максімальна камфортнай для скуры галавы.
3. Наносіць шампунь патрэбна два разы. Спачатку размяркоўваем яго паміж далонькамі, потым наносім на скуру галавы і прыкаранёвую зону валасоў. Церці валасы па ўсёй даўжыні не трэба! Старанна змыць шампунь.
4. Бальзам ці кандыцыянер? Бальзам трапляе глыбей у валасы і не толькі згладжвае ўсе лускавінкі, але і лечыць валасы. Кандыцыянер уплывае на паверхню валасоў: закрывае лускавінкі, здымае статыку. Рабіце выбар, грунтуючыся на патрэбе. Сродак трэба нанесці на валасы, не закранаючы каранёў і размяркоўваючы па ўсёй даўжыні. На густыя валасы бальзам/кандыцыянер наносіцца двойчы. Скарыстаем гэтыя сродкі пасля кожнага мыцця валасоў!
5. Маску для валасоў ужываем не часцей за адзін раз на тыдзень. Размяркоўваем на валасах, не закранаючы каранёў.
6. Перад тым, як высушыць валасы, абавязкова наносім укладальныя сродкі з тэрмааховай. Аптымальна, калі валасы высыхаюць натуральным шляхам. Алекалі вы ўкладваеце іх фенам, сачыце, каб тэмпература струменю паветра з фена была для вас камфортнай, а ўкладальная прылада — прафесійнай.
— Якую касметыку патрэбна выбіраць для догляду валасоў у летні перыяд?
— Для таго, каб захаваць натуральнуюпрыгажосць валос, па-першае, трэба карыстацца ўвільгатняючымі маскамі ібальзамамі, у склад якіх уваходзіць алое вера. Гэты кампанент выдатна ўвільгатняе валасы. Па-другое, можна скарыстаць увільгатняючыя нязмыўныя спрэі, флюіды ці сывараткі. Яны напаўняюць валасы патрэбнай вільгаццю, а таксама ствараюць ахоўны пласт. Па-трэцяе, не баяцца стрыгчы канцы валасоў, бо ў летні перыяд яны растуць хутчэй. Хачу таксама звярнуць вашу ўвагу на доглядныя сродкі з ахоўнымі кампанентамі — так званым SPF-фактарам. Яны шырока пададзены як у замежных вытворцаў касметыкі, гэтак жа і ў айчынных.
— Галаўныя ўборы ў летні перыяд пакідаем для дзяцей дашкольнага ўзросту ці ўсё-такі бяром на ўзбраенне незалежна ад узросту?
— Галаўныя ўборы ўлетку будуць вельмі дарэчы не толькі для дзяцей, але і для дарослых. Надзеўшы модны капялюш з шырокімі палямі, бейсболку ці шаўковую хустку, мы не толькі абаронім валасы ад негатыўнага ўплыву простых сонечныхпрамянёў, але і засцеражом сябе ад сонечнага ўдару.
— Нягледзячы на пандэмію і звязаныя з ёю абмежаваннямі, з надыходам лета людзі ўсё адно імкнуцца выехаць на марскія курорты, каб адпачыць. Што ўзяць з сабой апроч галаўнога ўбору?
— Нават калі вы прыехалі на поўдзень за татальным адпачынкам, догляд за сабой ніхто не адмяняў. Калі вы хочаце пасля наведвання мора выглядаць на ўсе 100 %, рэкамендую ўзяць з сабой наступную лінейку касметыкі: шампунь, бальзам, маску, нязмыўны спрэй з абаронай ад сонечнага ўплыву. Гэта датычыцца як валасоў, гэтак і цела. Салёная вада цудоўна ўплывае і на валасы, і на скуру. Але пасля мора абавязкова прымайце душ. Ваша заданне — змыць крышталікі солі, каб пад уплывам сонечных прамянёў яны не ўступілі ў рэакцыю з валасамі і яшчэ больш не перасушвалі іх. Тое ж правіла датычыцца наведвання басейна — не забудзьцеся апалоскваць валасы халаднаватай прэснай вадой пасля кожнага купання.
Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ
Фота: Таццяны Сямёнавай і з архіва Кацярыны Каленскай
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.