Вы тут

Названы час, калі можна атрымаць самую высокую зарплату


Лета — гэта ідэальны час для пошуку працы з заробкам вышэй за сярэдні. Чаму, патлумачыў прэзідэнт рэкрутынгавага партала Superjob Аляксей Захараў, піша РИА Новости.


pixabay.com

Паводле яго слоў, у перыяд з мая па кастрычнік на рынку працы, як правіла, адчуваецца дэфіцыт кадраў з сярэдняй або больш нізкай кваліфікацыяй

«Значная частка людзей з невысокай кваліфікацыяй сыходзяць з працы вясной, а ў наступны раз пачынаюць яе шукаць толькі ўвосень. Да восені яны аддаюць перавагу паехаць на дачу ці ў вёску, дзе садзяць, а потым выкопваюць бульбу. У выніку ў працадаўцаў заўсёды павышаны попыт у летні час на людзей сярэдняй і нізкай кваліфікацыі, а прэтэндэнтаў на рынку недастаткова. Гэта значыць з мая па кастрычнік ідэальны час, а потым канкурэнцыя рэзка расце», — патлумачыў Аляксей Захараў.

Ён дадаў, што летам можна атрымаць больш высокую зарплату, чым у іншы час года.

«Чым менш суіскальнікаў, тым прапанаваная зарплата больш. Менавіта цяпер для звычайнага чалавека ідэальны час для таго, каб шукаць працу. Значная частка людзей аддае перавагу летам адпачываць, адпаведна, і ў добрых, і ў не вельмі добрых кампаніях ёсць недахоп людзей», — адзначыў Аляксей Захараў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.