Вы тут

У Германіі мужчына знайшоў у смецці карціны узростам 350 гадоў


Невядомыя выкінулі дзве старадаўнія жывапісныя работы на памыйніцу каля аўтабана. Карціны перададзены паліцыі, гаворка можа ісці аб арыгіналах галандскага і італьянскага мастакоў, перадае dw.com.


Дзве жывапісныя работы, створаныя каля 350 гадоў таму, выявіў у смеццевым кантэйнеры 64-гадовы жыхар Германіі. Карціны былі выкінутыя на месцы адпачынку каля аўтабана А7 ў Сярэдняй Франконіі, паведаміла паліцыя Кёльна ў пятніцу, 18 чэрвеня.

Выявіўшы прадметы мастацтва на памыйніцы, мужчына забраў іх, спакаваў і перадаў паліцыі. Цяпер улады спрабуюць высветліць, якім чынам яны там апынуліся. «Паводле першых ацэнак эксперта, у абодвух выпадках гаворка можа ісці аб арыгіналах», — заявілі ў паліцыі.

Адна карціна пад назвай «Партрэт хлопчыка» можа належаць пяру вучня Рэмбрандта, галандскага мастака Самюэля ван Хогстратана (1627—1678), другая — «Аўтапартрэт, які смяецца» — намаляваная італьянскім мастаком П’етра Белоці (1627—1700).

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.