Вы тут

У Аршанскім раёне дзіцё выпала з акна


Дзіця з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя. Пра гэта паведмілі ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.


Па дадзеных следства, удзень 20 чэрвеня  4-гадовая дзяўчынка знаходзілася са сваёй мамай у гасцях у бабулі ў аг.Бабінічы Аршанскага раёна. Мама з дзіцём спалі ў пакоі з адкрытым акном. Прачнуўшыся, дзяўчынка залезла на падваконнік, абаперлася на маскітную сетку і разам з ёй выпала з акна другога паверха на газон і асфальтаваную паверхню тратуара. Мама не паспела прадухіліць падзенне дачкі.

Следча-аператыўнай групай агледжана месца здарэння, прызначана судова-медыцынская экспертыза, апытаны сваякі пацярпелай.

Аршанскім МАСК па гэтым факце праводзіцца праверка.

Фота СК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.