Вы тут

Беларуская чыгунка інфармуе пра часовыя змены ў графік руху пасажырскіх цягнікоў


Так, на ўчастку Гродна — Баранавічы змененага раскладу і маршруту 30 чэрвеня будзе прытрымлівацца цягнік № 631/631 Гомель — Гродна, а таксама цягнік № 680 Гродна — Віцебск, адпраўленнем з Гродна 30 чэрвеня, 6, 8, з 12 па 15, з 19 па 22, з 26 па 29 ліпеня, з 2 па 5, з 9 па 12 жніўня, паведамляе прэс-цэнтр магістралі.


Акрамя таго, 30 чэрвеня змененымі раскладамі і маршрутамі на ўчастку Гродна — Баранавічы будуць курсіраваць і некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа, асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа ў названую дату будуць адменены з абароту.

БЧВ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да гэтай акалічнасці і ўлічваць яе пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за часова прычыненыя нязручнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Водар лаванды вабіць на Веткаўшчыну

Як выглядае «беларускі Праванс», дакладна ведаюць жыхары глыбінкі Гомельскай вобласці.

Эканоміка

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

«Прадам утульную кватэру, а куплю яшчэ лепшую». А пра падаткі вы не забыліся?

Адна мая добрая знаёмая вырашыла палепшыць свае жыллёвыя ўмовы — прадаць сваю двухпакаёвую кватэру і купіць трохпакаёвую.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Калі ёсць цікавыя ідэі, то менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і нарэшце ажыццёвяцца. Тыдзень прынясе знаёмствы з новымі людзьмі, спатканні, вандроўкі і шмат яркіх уражанняў. Асабістае жыццё рэзка зменіцца, прычым менавіта так, як вы марылі. Вы больш не будзеце самотныя, сітуацыя вырашыцца на вашу карысць.

Грамадства

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

Ці варта засцерагацца ад вяртання анамальнай спякоты? Дзмітрый Рабаў расказаў пра надвор’е на астатнюю частку лета

«Верхавіна лета» прайшла, і ўжо мала хто памятае, што першая дэкада чэрвеня была халаднаватай і з замаразкамі.